«Сем’і не павінны быць падзеленыя» – Святлана Ціханоўская сустрэлася з сям’ёй Наталлі Хершэ
Падчас працоўнага візіту ў Швейцарыю Святлана Ціханоўская сустрэлася з мужам палітзняволенай Наталлі Хершэ Робертам Штэелі і дачкой Віялетай. Падчас цёплай сустрэчы з Ціханоўскай Штэелі казаў пра тое, што яго жонка, грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання, заўсёды перажывае за Беларусь. У верасні Наталля прыехала ў Мінск, таму што не магла заставацца ў баку ад барацьбы беларусаў за […]
Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі завершыў працоўны візіт у Берлін. Вынікі
Валер Кавалеўскі завершыў працоўны візіт у Берлін, дзе правёў сустрэчы са старшынём камітэта па міжнародных адносінах Бундэстагу, кіраўнікамі рэгіянальных дэпартаментаў апарата канцлера і МЗС ФРГ, з прадстаўнікамі медыя, бізнес-супольнасці, вядучых аналітычных структур, кіруючай партыі Нямеччыны і яе моладзевага крыла. Падчас сустрэч Валер з палітыкамі абмеркаваў: – актыўныя пратэстныя настроі беларусаў на фоне адмовы Лукашэнкі ад […]
Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з кіраўніком МЗС Канады
Святлана Ціханоўская правяла працоўнае тэлефанаванне з Маркам Гарно, міністрам замежных спраў Канады. Гарно – новы міністр, прызначаны пасля Франсуа-Філіпа Шампаня, з якім Ціханоўская сустракалася ў Вільні ў кастрычніку і шмат разоў абмяркоўвала сітуацыю ў Беларусі. У размове з міністрам Святлана Ціханоўская распавяла пра гвалт, што працягваецца над мірнымі пратэстоўцамі, у тым ліку, пра адвольныя затрыманні […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з урадам Швейцарыі
Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Берне з прэзідэнтам Федэральнай рады Швейцарыі Андрэасам Эбі, кіраўніком аддзела правоў чалавека Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі Сымонам Гейсбюлерам і парламентарыямі камітэта замежных спраў Швейцарыі. На сустрэчах абраная лідарка Беларусі: – падзякавала Швейцарыі за салідарнасць з Беларуссю, падтрымку ўжо ўведзеных санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі; – распавяла пра рэпрэсіі ў Беларусі і […]
Сусветныя палітыкі павіншавалі беларусак з Міжнародным жаночым днём
Сёння шмат хто з палітыкаў і актывістаў усяго свету публікуюць у сацыяльных сетках віншаванні беларускам, якія са жніўня 2020 года ўразілі ўвесь свет сваёй адвагай, сілай і годнасцю ў мірнай барацьбе за свабоду беларускага народа ад дыктатуры, гвалту і беззаконня. Санна Марын, прэм'ер-міністарка Фінляндыі: «Сёння я асабліва думаю пра жанчын Беларусі – дэмакратычных актывістак, палітыкаў, журналістак, […]
Напішыце палітвязням. Гісторыя Ігара Банцара
Святлана Ціханоўская: «Ігара Банцара добра ведаюць у Гродне. Ён вельмі яркі і незвычайны чалавек. Гэта не проста мастак і музыка – гэта беларус, які абараняе правы чалавека і займаецца грамадскай дзейнасцю. Але з кастрычніка 2020 году Ігар знаходзіцца ў СІЗА. Ігар вывучаў міжнародныя адносіны ў Варшаўскім універсітэце, а пасля гэтага вярнуўся ў Беларусь і працаваў […]
Святлана Ціханоўская павіншавала беларусак з Міжнародным жаночым днём
«Вітаю, дарагія беларускі! Я ведаю, што мы можам быць вельмі рознымі. Бо беларуская жанчына – гэта і ўсмешка Марыі Калеснікавай. І бясстрашнасць Ніны Багінскай. Гэта бясцэнны вопыт Лілі Уласавай, якую называюць маці беларускай медыяцыі. І гэта стойкасць Наталлі Херш, якая абвясціла галадоўку. Беларуская жанчына – гэта матчын клопат Дашы Лосік, якая гадуе дачку, пакуль муж […]
Вынікі міжнароднай працы
Разам з партнёрамі, дыяспарай, праваабаронцамі, фондамі салідарнасці Святлане Ціханоўскай і камандзе ўдалося многа: — 6 месяцаў Беларусь не сыходзіць з палос сусветных СМІ, у тым ліку Washington Post, Bild, Financial Times, BBC, Al Jazeera. У больш чым 50 краінах адбыліся акцыі салідарнасці з Беларуссю. Кампаніі і фонды з Даніі, ЗША і Нідэрландаў прапануюць планы інвестыцыяў […]
Дэвід Дзін: «Хрысціяне Беларусі з верай, надзеяй і любоўю адгукаюцца на патрэбу беларускага народа ў свабодзе»
Дэвід Дзін, каталіцкі багаслоў ірландскага паходжання, дацэнт Атлантычнай школы тэалогіі (Галіфакс, Канада), дае інтэрв’ю групе Каардынацыйнай Рады «Хрысціянская візія». Ён распавядае аб сваім знаёмстве са Святланай Ціханоўскай, дзеліцца думкамі пра рух за дэмакратыю ў Беларусі і жаночы палітычны актывізм, а таксама тлумачыць, чаму расчараваны дзеяннямі Ватыкана. «Хрысціянская візія»: Раскажыце, калі ласка, як Вы пазнаёміліся са Святланай […]
«Акрэсціна таксама стане музеем». Святлана Ціханоўская ў Партугаліі наведала былую турму для палітвязняў
Святлана Ціханоўская наведала музей Алжубе – былую турму для партугальскіх палітвязняў у перыяд з 1926 па 1965 гады. За саракагадовае кіраванне дыктатара Салазара там утрымліваліся да 50 тысяч чалавек. Дыктатура Салазара была самай доўгай у Еўропе, але і яна не выстаяла перад воляй народа. Партугалія стала перадапошняй краінай Еўропы, якая пазбавілася ад дыктатуры. Беларусь – апошняя. Святлана […]
Святлана Ціханоўская здзяйсняе візіт у Партугалію
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Лісабоне. Учора яна правяла працоўныя сустрэчы з прэм'ер-міністрам Антоніў Кошта, міністрам замежных спраў Аўгушту Сантуш Сілвам і іншымі палітыкамі Партугаліі. На сустрэчах абраная лідарка Беларусі: – падзякавала Партугаліі за падтрымку – з пачатку жніўня Асамблея Рэспублікі прыняла тры рэзалюцыі ў падтрымку дэмакратычнага руху Беларусі; – абмеркавала палітвязняў, пераслед праваабаронцаў і супрацоўнікаў […]
Ціханоўская і Кавалеўскі – чыноўнікам Беларусі: вас выкарыстоўваюць і палохаюць люстрацыямі
Святлана Ціханоўская і Валер Кавалеўскі звярнуліся да дзяржслужбоўцаў, якія працягваюць сваю працу і бачаць, як цяпер звальняюць усіх «ненадзейных» і нелаяльных: «Вы баіцеся, што за вамі прыйдуць спецслужбы. Баіцеся за будучыню, баіцеся за цяперашняе. Вы баіцеся, што ў будучыні вас чакаюць пагалоўныя люстрацыі, пераслед і народная помста. Але мы з вамі ведаем пайменна людзей, адказных […]
Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі здзейсніў працоўны візіт у Брусэль
Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі завяршыў 3-дзённы працоўны візіт у Брусэль. Ён правёў сустрэчы ў МЗС Бельгіі, Генеральным дырэктараце па добрасуседстве і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR) і Еўрапейскай службе знешніх сувязяў Еўракамісіі. Таксама адбыліся сустрэчы з Групай сяброў дэмакратычнай Беларусі ў Еўрапарламенце пры садзейнічанні Пастаяннага прадстаўніцтва Польшчы пры ЕС, з генеральным сакратаром Еўрапейскай народнай […]
Ліст Святланы Ціханоўскай – беларусу
«Вітаю. Гэтай ноччу я слухала новы запіс BYPOL – словы Караева ў развітальнай прамове да ГУБАЗіК. Яго тады прыбралі з пасады міністра ўнутраных спраў, і ў якасці пажадання ён сказаў сваім баявікам, што беларускі народ – «тупаваты і недалёкі». Што мы «ніколі ні за каго». Што нам «нельга даць паспрабаваць параўнанне, як можа быць па-іншаму». […]
Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Фінляндыю
Святлана Ціханоўскай завяршае свой працоўны візіт у Фінляндыю. Яна сустрэлася з прэзідэнтам Саўлі Ніінісцё, прэм'ер-міністаркай Саннай Марын, міністрам замежных спраў Пекам Хаавіста, ганаровым прэзідэнтам ПА АБСЕ Ілкам Канервам, былой прэзідэнткай Тар'яй Халанен і прадстаўнікамі фінскага парламента. Падчас сустрэч з фінскімі палітыкамі Святлана Ціханоўская: – заклікала Фінляндыю сачыць за справамі палітвязняў, рэпрэсіямі супраць страйкаму Беларуськалія, а […]
Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі звярнуўся да суддзяў і пракурораў
Толькі за гэты тыдзень суддзі вынеслі дзясятак прысудаў. Журналістка Кацярына Барысевіч атрымала паўгода турмы, лекар Арцём Сарокін – два гады з адтэрміноўкай на год. Аляксей Сцерлікаў, які ратаваўся ад сілавікоў, што грамілі яго машыну, – 4 гады. Хвораму на анкалогію Уладзіміру Малахоўскаму прысудзілі 3,5 гады турмы. Музыку і актывіста Ігара Банцара пракурор патрабуе пасадзіць на […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Фінляндыі
Сёння ў Хельсінкі Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Ніінісцё. Яны абмеркавалі крызіс, што працягваецца ў Беларусі, і патэнцыйныя перамовы пры міжнародным пасярэдніцтве на пляцоўцы АБСЕ – з магчымым удзелам іншых дзяржаўных інстытуцыяў. Лідарка дэмакратычнай Беларусі: – падкрэсліла, што беларускія пратэстоўцы змагаюцца за новыя свабодныя і справядлівыя выбары ў гэтым годзе пад міжнародным наглядам; […]
Святлана Ціханоўская выступіла ў Фінскім інстытуце міжнародных адносін
Падчас свайго візіту ў Хельсінкі Святлана Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве «Беларусь: пошукі выхаду з крызісу» Фінскага інстытута міжнародных адносін. У ім таксама прынялі ўдзел ганаровы старшыня ПА АБСЕ Ілка Канерва і дырэктар інстытута FIIA Міка Аалтола. Абраная лідарка Беларусі: – распавяла пра суды, якія праходзяць у Беларусі і, у прыватнасці, пра сённяшні прысуд журналістцы Кацярыне Барысевіч […]
Святлана Ціханоўская – пра 25 сакавіка: час вярнуць сваё
Святлана Ціханоўская: «200 дзён таму мы адмовіліся цярпець чалавека, які лічыць, быццам ён наш гаспадар. І мы не памянялі гэтае рашэнне. Ён прыйшоў 26 гадоў таму і з таго часу патроху адбіраў у нас наш дом – Беларусь. Зачыніў вокны і дзверы. Перапісаў гісторыю. Пераконваў, што мы ні на што не здольныя, што без яго мы […]
Святлана Ціханоўская здзейсніць працоўны візіт у Фінляндыю, Партугалію і Швейцарыю
Падчас візіту ў Фінляндыю, які пройдзе з 1 па 4 сакавіка, Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Ніінісцё, прэм'ер-міністаркай Саннай Марын і міністрам замежных спраў Пекам Хаавіста. З 4 па 7 сакавіка адбудзецца візіт Святланы Ціханоўскай у Партугалію, якая з 1 студзеня 2021 года старшынюе ў Радзе ЕС. За гэты час яна правядзе працоўныя […]
Пратэсты, ByPOL і рэабілітацыі. Франак Вячорка адказаў на пытанні з бота Офіса Ціханоўскай @AskOffice_Bot
Офіс Святланы Ціханоўскай штотыдзень публікуе вынікі працы. Акрамя гэтага, мы запусцілі бота @AskOffice_Bot, дзе вы можаце спытаць пра што заўгодна. Кожны тыдзень дарадца Франак Вячорка адказвае на самыя папулярныя пытанні. — Выходзіць ці не выходзіць 25 сакавіка? — Ці ёсць прагрэс з вакцынамі для беларусаў? — Што будзе з кантрактамі для працоўных? — Як напісаць ліст […]
Святлана Ціханоўская ініцыюе стварэнне Сітуацыйна-аналітычнага Цэнтра на базе BYPOL
Сітуацыйна-аналітычны цэнтр будзе выконваць наступныя задачы: – стратэгічнае планаванне і распрацоўка тактычных дзеянняў па аднаўленні ў Беларусі законнасці і правапарадку; – збор і аналіз аператыўна-значнай інфармацыі, у тым ліку пра пратэстную актыўнасць у Беларусі; – каардынацыя дзеянняў актыўных груп, ініцыятыў і арганізацый; – кансультаванне і падтрымка аб'яднанняў актывістаў для забеспячэння іх бяспекі; – уцягванне і ўзаемадзеянне з […]
Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у дыскусіі АБСЕ і Хельсінкскага камітэта
Святлана Ціханоўская і яе дарадцы Франак Вячорка і Аляксандр Дабравольскі прынялі ўдзел у анлайн-дыскусіі «Як змагацца з беспакаранасцю палітычных рэпрэсій у Беларусі і Расіі?», арганізаванай літоўскімі дэлегацыямі ў АБСЕ і ПА АБСЕ, прадстаўніком Нарвегіі ў ПА АБСЕ і Нарвежскім Хельсінкскім камітэтам. Святлана Ціханоўская распавяла пра палітвязняў, масавыя суды над беларусамі і несправядлівыя, палітычна матываваныя прысуды. […]
Напішыце палітвязням. Гісторыя Наталлі Раентавай
Святлана Ціханоўская: «Наталля Раентава была жорстка затрыманая 29 жніўня за тое, што ўдзельнічала ў жаночым суботнім маршы. Сёння праходзіць апошняе слуханне па яе справе, і ёй пагражае да пяці гадоў турмы. 29 жніўня Наталля разам са сваім братам Аляксандрам далучыліся да іншых дзяўчат, якія шпацыравалі па Мінску. «Я проста ішла разам з усімі, жанчыны пляскалі, […]
Якую эканамічную дапамогу атрымае Беларусь, калі правядзе новыя сумленныя выбары?
Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч распавёў, якую фінансавую і эканамічную падтрымку атрымае дэмакратычная Беларусь ад міжнароднай супольнасці. 11 верасня прэм’еры краін Вышаградскай групы (Польшча, Чэхія, Венгрыя, Славакія) заявілі аб намеры стварэння праграмы эканамічнай падтрымкі для Беларусі пасля новых выбараў. Пасля правядзення паўторных дэмакратычных выбараў, Беларусь магла б разлічваць на эканамічную дапамогу, «план Маршала […]
Напішыце палітвязням. Гісторыя Ігара Паварава, Аляксандра Баброва і Яўгена Говара з БМЗ
«Ігар Павараў, Аляксандр Баброў і Яўген Говар – працоўныя Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне. 17 жніўня яны, як і многія іншыя працоўныя, страйкавалі супраць фальсіфікацыі выбараў і жорсткасці сілавікоў. Яны хацелі дамагчыся мірнага дыялогу з адміністрацыяй, якая іх не чула. «Мяне абурыла, што кіраўніцтва не ўспрымала нас сур'ёзна, маўляў, што вы зробіце, пакрычыце – і […]
Валер Кавалеўскі – сілавікам: «Мы не прыхільнікі пагалоўнай люстрацыі і пераследу невінаватых»
Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі звярнуўся да супрацоўнікаў сілавых структур: «Цалкам распушчана чацвёртае ўпраўленне КДБ па абароне канстытуцыйнага ладу. Ідуць звальненні ў СК, ААЦ і нават ГУБАЗіК. Адбываецца актыўная зачыстка ўсіх цэнтральных апаратаў. А вакансіі ў сістэме запаўняюцца з цяжкасцю. У дэпартамент аховы МУС ужо бяруць людзей з адміністрацыйнымі правапарушэннямі, не звязанымі з парушэннямі ПДР. Раней […]
Святлана Ціханоўская выступіла на анлайн-сустрэчы, прымеркаванай да 46-й сесіі Рады па правах чалавека ААН
Святлана Ціханоўская паўдзельнічала ў сустрэчы, прымеркаванай да 46-й сесіі Рады па правах чалавека ААН. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі спецдакладчыца ААН па Беларусі Анаіс Марын, міністр замежных спраў Даніі Епэ Кофад, прадстаўнік Human Rights House Foundation Мэцью Джонс, дэлегацыі краін ААН, уключна з ЗША і Вялікабрытаніяй, а таксама беларускія журналісты і праваабаронцы. Неўзабаве Рада падыме пытанне […]
Святлана Ціханоўская — пра «суд» над Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай
«Журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай прысудзілі па 2 гады турмы за адзін стрым. Але ў залі суда яны ўсміхаюцца і абдымаюць адна адну. І паглядзіце на рэакцыю сілавікоў. Яны хаваюць твары пад маскамі і нервова ўгаворваюць усіх сысці з залі. Дык хто з іх у клетцы? Каця і Даша вольныя як ніхто ў гэтай […]