• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны
    28 кастрычніка, 2021

    ​Выключыць доступ рэжыму да Інтэрпола ў мэтах палітычнага пераследу. Офіс Ціханоўскай разам з ByPol ​​накіравалі ліст у Інтэрпол

    Інтэрпол пазіцыянуе сябе як непалітычная структура. 11 кастрычніка 2021 года ByPol ​​апублікаваў аналіз тэлефонных размоваў чыноўнікаў, з якіх вынікала, што беларускія сілавікі спрабавалі ўнесці Святлану Ціханоўскую і іншых лідараў дэмсілаў у вышуковыя спісы Інтэрпола. Але просьба была адхіленая, і Інтэрпол нават вынес рэжыму папярэджанне за палітычны пераслед апанентаў. Аднак рэжым усё яшчэ спрабуе звяртацца ў […]
    27 кастрычніка, 2021

    Забастоўка: на якім узроўні падрыхтоўка і хто павінен удзельнічаць?

    28 кастрычніка а 19:00 пачнецца стрым пра працоўны рух і падрыхтоўку забастоўкі. У прамым эфіры прымуць удзел: Святлана Ціханоўская; Кіраўнік НАК Павел Латушка; Кіраўніца аддзела па знешніх сувязях Офіса Аляксандра Логвінава; На прамы эфір таксама запрошаныя прадстаўнікі «Рабочага руху» і Беларускага Аб'яднання Рабочых. На стрыме мы абмяркуем: 1. Як праходзіць працэс падрыхтоўкі забастоўкі? 2. Ад […]
    27 кастрычніка, 2021

    Другі Сусветны Кангрэс беларусаў адбудзецца ў гэтую суботу

    У ноч з пятніцы на суботу, 30 кастрычніка, у 00:01 пачнецца Сусветны Кангрэс беларусаў – анлайн-канферэнцыя, дзе на працягу 24 гадзін лідары, эксперты і ўсе ахвочыя будуць абмяркоўваць, як дапамагчы Беларусі выйсці з палітычнага і гуманітарнага крызісу. Поўны расклад і спіс удзельнікаў ёсць на сайце belaruscongress.org. Кожны можа далучыцца да Кангрэсу, запоўніць форму для ўдзелу, […]
    27 кастрычніка, 2021

    Даклад Фонду медыцынскай салідарнасці пра COVID-19 у Беларусі для ліста ў Еўракамісію

    26 кастрычніка Офіс Святланы Ціханоўскай, НАК, Каардынацыйная рада і Фонд медыцынскай салідарнасці адправілі ліст кіраўніцтву ЕС, краінам-сябрам Еўрасаюза і кіраўніцтву COVAX з заклікам у тэрміновым парадку аказаць дапамогу Беларусі ў памеры мінімум мільён. Лідары дэмакратычных сілаў Беларусі выпусцілі сумесны зварот, дзе заклікалі прыняць дапамогу міжнароднай супольнасці і прапанавалі інструмент, які дапаможа мільёну беларусаў. Прадстаўнікі Фонду медыцынскай […]
    27 кастрычніка, 2021

    Рэформы, падтрымка бізнесу, План дапамогі на 3 млрд. Прамова Ціханоўскай на беларускім бізнес-форуме ў Варшаве

    «Дарагія госці і спікеры форуму! Я б хацела падзякаваць вам за тое, што вы змаглі далучыцца да нас сёння. Акрамя таго, хачу выказаць падзяку арганізатарам форуму, якія таксама з'яўляюцца часткай нашай каманды па эканоміцы. Моцны і развіты прыватны сектар эканомікі – адзін з найважнейшых слупоў дэмакратыі. Калі мы паглядзім на ўсе дэмакратычныя краіны, то заўважым, што […]
    27 кастрычніка, 2021

    Валер Кавалеўскі: «Санкцыі ЗША маюць глабальны падтэкст. Усходнія краіны не будуць сябраваць з Лукашэнкам супраць Захаду»

    У гэтым відэа кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі і прадстаўнік НАК Уладзімір Астапенка адказалі на пытанні «Маланкі» і абмеркавалі, ці зможа рэжым Лукашэнкі выжыць без Захаду, хто стане новым гандлёвым саюзнікам Беларусі і чаму ніхто не будзе інвеставаць у беларускую эканоміку да правядзення сумленных выбараў. Усе тэмы відэа: 00:00 – Ці адмовіцца Лукашэнка ад даляра з-за […]
    26 кастрычніка, 2021

    ​Святлана Ціханоўская далучаецца да вечара памяці Ночы расстраляных паэтаў

    У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты, былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі. Гэтая трагічная дата вядома як Ноч расстраляных паэтаў. Гэтая дата стала самай трагічнай кропкай хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Хваля закранула […]
    26 кастрычніка, 2021

    ​Алесь Аляхновіч: «Толькі пасля правядзення новых дэмакратычных выбараў можна будзе прымаць рашэнні аб эканамічнай палітыцы Беларусі»

    Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч у інтэрв’ю «Нашай Ніве» распавеў аб прыняцці інтэграцыйнай праграмы паміж Расіяй і Беларуссю. Аб чым казаў Аляхновіч – сцісла: – Пытанне паглыбленай інтэграцыі не можа вырашацца без меркавання саміх беларусаў. – Рэжым заўсёды гандляваў незалежнасцю Беларусі перад Расеяй і працягвае гэта рабіць. – Цяперашняя ўлада Беларусі нелегітымна, […]
    26 кастрычніка, 2021

    У Беларусі могуць з’явіцца прызнаныя ЕС вакцыны бесплатна. Сумесны зварот дэмсілаў

    Сёння, 26 кастрычніка, лідары дэмакратычных сілаў Беларусі адправілі ліст кіраўніцтву ЕС, краінам-сябрам Еўрасаюза і кіраўніцтву COVAX з заклікам у тэрміновым парадку аказаць дапамогу Беларусі ў памеры мінімум мільёна дозаў вакцынаў. Святлана Ціханоўская, кіраўнік НАК Павел Латушка, чалец прэзідыума КР Вольга Кавалькова, прадстаўніца КР па палітзняволеных Таццяна Хоміч, кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі, прадстаўнік Фонду медыцынскай […]
    22 кастрычніка, 2021

    Ціханоўская, Цапкала і Хоміч – разам у інтэрв’ю «Свабодзе»

    У гэтым відэа «Радыё Свабоды» Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч разважаюць аб досведзе лета 2020 і цяперашней сітуацыі. Вось аб чым яны гавораць: – Ці магчымы новы выхад жаночага трыё на сцэну перад тысячамі людзей? – Як размяркоўваліся ролі ў тройцы? – Якую цану плаціць Лукашэнка за недаацэнку жанчын і за рэпрэсіі […]
    22 кастрычніка, 2021

    Ціханоўская, Цапкала і Хоміч – разам у інтэрв’ю «Свабодзе»

    У гэтым відэа «Радыё Свабоды» Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч разважаюць аб досведзе лета 2020 і цяперашней сітуацыі. Вось аб чым яны гавораць: – Ці магчымы новы выхад жаночага трыё на сцэну перад тысячамі людзей? – Як размяркоўваліся ролі ў тройцы? – Якую цану плаціць Лукашэнка за недаацэнку жанчын і за […]
    22 кастрычніка, 2021

    «Рэжым ратаваў эканоміку, а не людзей — але не выратаваў ні тое, ні іншае». Куды знікаюць грошы беларусаў

    У гэтым відэа кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі і прадстаўнік па эканамічнай рэформе Алесь Аляхновіч абмяркоўваюць, што адбываецца ў беларускай эканоміцы, як паводзіць сябе курс рубля — і ці можа дзяржава ўсё яшчэ клапаціцца пра сваіх грамадзянаў без змены ўлады. Усе тэмы відэа: 00:20 — Чаго чакаць ад эканомікі? 03:05 — Ці баяцца дэвальвацыі? 05:00 — Пра эканомію на […]
    20 кастрычніка, 2021

    Як вакцынавацца? Якая сапраўдная статыстыка? Праўда пра медыцыну ў Беларусі – у стрыме на канале Ціханоўскай

    У чацвер, 21 кастрычніка, а 19:00 пачнецца стрым пра стан медыцыны, эпідэмію каранавіруса ў Беларусі, а таксама спосабы зберагчы сваё здароўе і атрымаць кансультацыю лекара анлайн. У гэтым стрыме ўдзельнічаюць: – Святлана Ціханоўская; – Кіраўніца аддзела знешніх сувязяў Офіса Аляксандра Логвінава; – Каардынатар Фонду медыцынскай салідарнасці Андрэй Ткачоў; – Лекар, прадстаўнік праекта тэлемедыцыны «еЗдоровье» Уладзімір […]
    20 кастрычніка, 2021

    Святлана Ціханоўская прызначыла прадстаўніцай па адукацыі і навуцы Таццяну Шчытцову

    Таццяна Шчытцова – доктарка філасофскіх навук, прафесарка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня). Атрымала вышэйшую адукацыю і ступень кандыдата навук у Беларусі, доктарскую дысертацыю абараніла ў Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце (Масква). Стажыравалася ва ўніверсітэтах і каледжах Германіі, Вялікабрытаніі і ЗША.  У якасці прадстаўніцы Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова будзе: Каардынаваць аказанне дапамогі студэнтам/студэнткам, […]
    19 кастрычніка, 2021

    «Дзяржава не мае права ўмешвацца ў справы царквы». Пазіцыя Офіса Святланы Ціханоўскай

    Свабода думкі, сумлення і рэлігіі – базавае права чалавека. Яна адносіцца да паслядоўнікаў рэлігійных і нерэлігійных перакананняў і ўключае свабоду кожнага з нас як аднаасобна, так i разам з iншымi, публічна ці непублічна, вызнаваць сваю рэлігію або перакананні ў набажэнстве, выкананні рэлігійных і рытуальных абрадаў і ў навучанні. Гэта прапісана і ў Міжнародным пакце аб […]
    17 кастрычніка, 2021

    Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 11-17 кастрычніка

    Хваля каранавіруса і вакцыны – Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з медыкамі і прадстаўнікамі Фонду медыцынскай салідарнасці. Медыкі распавялі пра катастрафічную сітуацыю з каранавірусам у Беларусі і заклікалі ўсіх беларусаў насіць маскі ў грамадскіх месцах і прышчапляцца любымі даступнымі вакцынамі. Абмеркавалі і стварэнне новых магчымасцяў для вакцынацыі беларусаў – да прыкладу, у Польшчы і Літве ўжо […]
    17 кастрычніка, 2021

    ​Вакцыны для беларусаў, справы супраць сілавікоў: візіт Кавалеўскага ў Варшаву

    Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валерый Кавалеўскі 13-15 кастрычніка наведаў з працоўным візітам Варшаву. Галоўная мэта візіту – кансультацыі ў Міністэрстве замежных спраў і Офісе па знешняй палітыцы прэзідэнта.  Што абмяркоўвалі на сустрэчах: – Дыпламатычную дапамогу беларусам. У прыватнасці, старшынёўства Польшчы ў АБСЕ у 2022 годзе і дзеяннях у рамках сістэмы ААН, у тым ліку, у Радзе […]
    16 кастрычніка, 2021

    Як выратаваць беларускі бізнес цяпер і дапамагчы развівацца ў будучыні?

    27-28 кастрычніка Асацыяцыя Беларускага Бізнесу за Мяжой (ABBA) сумесна з даследчым цэнтрам CASE Belarus пад патранажам Святланы Ціханоўскай правядуць у Варшаве Belarus Business Forum, каб адказаць на гэтае пытанне. Мерапрыемства пройдзе ў Варшаўскай фондавай біржы, самай буйной фінансавай біржы ў рэгіёне. Цяпер дзень за днём рэжым пагаршае палітычны, эканамічны і гуманітарны крызіс у Беларусі. Ён […]
    15 кастрычніка, 2021

    У дэмакратычных сіл ёсць альтэрнатыва, як выратаваць эканоміку Беларусі ад таго, што з ёй зрабіў рэжым

    Сёння прадстаўнік па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч разам з сузаснавальніцай стартап-хаба Imaguru Таццянай Марыніч і акадэмічнай дырэктаркай BEROC Кацярынай Барнуковай абмеркаваў будучыню эканомікі Беларусі. Вось асноўныя тэзісы: 1. Рэжым разбурыў давер бізнесу дзяржаве Структурныя праблемы апошніх 10 гадоў нікуды не дзеліся. За гэты час ВУП суседніх краінаў, у тым ліку  Літвы і Польшчы, вырас на […]
    14 кастрычніка, 2021

    Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці стартап-хаба Imaguru ў Вільні

    Учора, 13 кастрычніка, Святлана Ціханоўская ў Вільні ўдзельнічала ў адкрыцці стартап-хаба Imaguru, які ў Мінску знішчыў рэжым. Разам з сузаснавальніцай Таццянай Марыніч і міністаркай эканомікі і інавацый Літвы Аўшрынэ Арманайтэ яна выступіла з вітальным словам. Таксама на адкрыцці прысутнічалі амбасадар Іспаніі ў Літве Хасэ Марыя Раблес Фрага, амбасадар Германіі Маціяс Сон, амбасадар Швецыі Інгер Бакстан, […]
    11 кастрычніка, 2021

    Сустрэча з Дудам, палац дыктатара, каму тэлефануе Макей: Ціханоўская – пра візыты ў Албанію і Польшчу

    У гэтым відэа Святлана Ціханоўская, Франак Вячорка і Анастасія Касцюгова распавядаюць пра тое, як праходзяць замежныя візіты і чым яны важныя для ўсіх беларусаў. Святлана Ціханоўская раскажа пра тое, што адказвае на пытанні пра стомленасць, чаму еўрапейцы не могуць спыніцца падтрымліваць беларусаў, як Анджэй Дуда перажывае за людзей, якіх рэжым спрабуе выкарыстоўваць у якасці зброі. […]
    11 кастрычніка, 2021

    Самаабарона стала злачынствам? Ціханоўская, Зікрацкі, Логвінава, Талерчык адказваюць на пытанні

    12 кастрычніка а 19:00 у прамым эфіры Святлана Ціханоўская, прадстаўнік па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі, кіраўніца аддзела па знешніх сувязях Офіса Аляксандра Логвінава, прадстаўнік ByPol ​​і плана «Перамога» Алег Талерчык абмяркуюць, ці магчыма дзейнічаць па правілах, калі правілаў больш няма, і прапануюць папраўкі ў праект Акта аб рэабілітацыі. Што яшчэ абмяркуюць падчас стрыма: – Хто […]
    11 кастрычніка, 2021

    Павіншуйце маці палітвязняў з Днём маці

    Фонд «Краіна для жыцця» запусціў акцыю да Дня маці – каб падтрымаць маці палітвязняў, чые сыны і дочкі цяпер за кратамі. Кожны беларус можа павіншаваць мам вязняў сумлення, замовіўшы на сайце фонду букет кветак. Валанцёры даставяць ваш знак увагі і клопату жанчыне, якая выхавала героя пераменаў. Вы можаце абраць: – Букет для мамы палітвязня. – […]
    11 кастрычніка, 2021

    Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці міжнароднай прававой канферэнцыі ў Нюрнбергу

    Сёння Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці міжнароднай прававой канферэнцыі ў Нюрнбергу, арганізаванай НАК Паўла Латушкі і прысвечанай правасуддзю за злачынствы рэжыму. Ціханоўская адкрыла канферэнцыю, вось пераклад фрагмента яе выступу: «Мы штодня працуем, каб вярнуць правасуддзе ў Беларусь. Мы гаворым не толькі пра пераслед вінаватых, але і пра рэабілітацыю і кампенсацыю ахвярам палітычных рэпрэсій. Разам з […]
    08 кастрычніка, 2021

    Рада бяспекі ААН: што казалі 32 краіны, якія ініцыявалі слуханні па Беларусі

    Працягваюцца выступы ў Радзе бяспекі ААН. Выступ аюць краіны, якія ініцыявалі слуханні па Беларусі. Арганізатарамі слуханняў выступілі Эстонія і 31 краіна, у тым ліку такія, як Японія, Аўстралія і Коста-Рыка. У сваіх  выступах: Літва адзначыла «распаўсюджванне дэзінфармацыі» аб дзеяннях і намерах Беларусі, адзначае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека, калі дзяржава імкнецца заглушыць усе крытычныя галасы. Інструменталізацыя […]
    08 кастрычніка, 2021

    Вакцыны, Рабочы рух і план Перамога. Галоўнае з візіту Ціханоўскай у Польшчу

    У Варшаве Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, кіраўніком канцылярыі прэм'ера Польшчы Міхалам Дворчыкам, кіраўніком МЗС Фінляндыі Пекам Хаавіста. Таксама Ціханоўская разам з Паўлам Латушкам і Уладзімір Астапенкам сустрэлася з дыпламатамі 26 краін ЕС, правяла сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл, ініцыятываў «Рабочы рух» і «План Перамога», беларускімі НДА, прыняла ўдзел у Варшаўскім форуме […]
    08 кастрычніка, 2021

    Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі ByPol

    У сераду, 6 кастрычніка, у Варшаве прайшла працоўная сустрэча з прадстаўнікамі аб'яднання сілавікоў ByPol. На сустрэчы абмеркавалі: – Як даносіць да людзей інфармацыю пра план «Перамога». Дэталі плана не могуць раскрываць загадзя, але план будзе крытычна важны для перамогі. – Як забяспечыць бяспеку актывістаў і журналістаў, улічваючы атакі на іх з боку спецслужбаў. – Неабходнасць […]
    07 кастрычніка, 2021

    Падтрымка дэмсілаў, КДБ – персоны нон-грата, санкцыі супраць кашалькоў рэжыму. Галоўнае з новай рэзалюцыі Еўрапарламента па Беларусі

    Святлана Ціханоўская: «Рэзалюцыя, прынятая сёння дэпутатамі Еўрапарламента, накіраваная на падтрымку беларусаў, якія ўжо больш за год змагаюцца за мірнае вырашэнне палітычнага крызісу. Дэпутаты выказваюць падтрымку будучым рэформам і выступаюць за далейшую працу над планам макраэканамічнай дапамогі для новай Беларусі, які быў распрацаваны ЕС разам з маёй эканамічнай камандай. Мы бачым, што Еўрапарламент выступае за новыя […]
    07 кастрычніка, 2021

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з НДА, якія працуюць з Беларуссю

    Удзельнікамі сустрэчы былі прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады, Беларускага Дома, «Краіны для Жыцця», Цэнтра беларускай салідарнасці, Беларусі ў Фокусе, Прэс-клуба і Дэмакратычнага хаба. Ціханоўская адзначыла, што вельмі важна, каб дапамога і праца былі скіраваныя найперш на тых, хто ў Беларусі: «Нам важна быць тылам, падтрымліваць тых, хто ў краіне, хто працягвае барацьбу за свабоду і рызыкуе кожны […]