Святлана Ціханоўская заявіла, што бярэ на сябе адказнасць за абарону незалежнасці і нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь і фармуе пераходны кабінет як нацыянальны орган улады. Аператыўны штаб дэмакратычных сілаў падтрымлівае яе рашэнне як Нацыянальнага лідара, прадстаўніка беларускага народа, абранага большасцю на выбарах 2020 года.
У сувязі з гэтым мы заклікаем усіх грамадзянаў нашай краіны падзяліць гэтую адказнасць і рабіць усё магчымае, каб спыніць гэтую вайну і абараніць незалежнасць Рэспублікі Беларусь.
Вельмі важна, каб кожны і кожная з нас змаглі данесці да калегаў, сяброў і блізкіх жахлівую сутнасць таго, што адбываецца. Праяўляйце салідарнасць, дапамагайце адно аднаму і разам абмяркоўвайце, якія крокі мы можам зрабіць для абароны нашых сем'яў, для абароны незалежнасці Беларусі, каб лепш падрыхтавацца да сцэнароў, якія яшчэ ўчора здаваліся немагчымымі.