• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага руху, 4 сакавіка

    04 сакавіка, 2022

    Сёння апублікаванае ўкраінскае даследаванне – 70% лічаць, што ў нападзе на Украіну вінаваты рэжым, а не наш народ! Гэта заслуга беларусаў, якія ўжо далучыліся да Руху. Кожны можа стаць сябрам Руху зараз. Вось яго Маніфест.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларусам працягнуць выдаваць шэнгенскія і нацыянальныя візы краінаў ЕС, паведамляе Франак Вячорка. «Мы правялі перамовы з МЗС некалькіх краінаў і Офісам камісара па ўнутраных справах, было тэлефанаванне з Еўракамісіяй. ЕС не плануе адмяняць выдачу візаў для беларусаў».
    • Беларускія лекары ратуюць параненых на перадавой ва Украіне.
    • Фонд BYSOL пры дапамозе літоўскіх партнёраў з UAB «Diagnostinės sistemos» сабраў 25.000 адзінак з 54 найменняў медыцынскіх матэрыялаў для ін'екцый і перавязкі (шпрыцы, катэтары, бандажы і г.д.). Груз хутка адправіцца ў Польшчу, адтуль – ва Украіну.
    • Free Belarus Center, які рэлакаваўся ў Польшчу, вывез з Кіева 150 чалавек і адправіў туды партыю медыкаментаў.
    • Група беларусаў-валанцёраў літоўскай RAZAM сёння адправілася на польска-ўкраінскую мяжу для працы з гуманітарнай дапамогай.
    • Беларусы Парыжа арганізавалі збор сродкаў для гуманітарнай дапамогі і адправілі людзей на польска-ўкраінскую мяжу.
    • Амаль 4000 чалавек за першы тыдзень вайны скарысталіся дапамогай службы эвакуацыі BYSOL. Кожны, хто звярнуўся, атрымаў дапамогу.
    • Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці абвясціў збор у падтрымку атрадаў Тэрытарыяльнай абароны Кіева. Фонд мае намер сабраць для абаронцаў Украіны 100 камплектаў амуніцыі. Падтрымаць можна тут.
    • EPAM выдзеліў дадатковыя 100 мільёнаў даляраў на падтрымку супрацоўнікаў і іх сем'яў ва Украіне.

    #мабілізацыя

    • Bypol падрыхтавалі інструкцыю пра правілы паводзінаў падчас акупацыі.
    • «Супраціў» прапануе падтрымаць фармаванне беларускага атраду ў Кіеве. Рэквізіты тут.
    • Беларусы польскай Лодзі абвясцілі пра далучэнне да Антываеннага руху.

    #непадпарадкаванне

    • Пад Светлагорскам падпольшчыкі вывелі са строю абсталяванне на чыгунцы, па якой перавозяць ваенную тэхніку ў напрамку Украіны.
    • КПД (Кааліцыя пратэстных двароў) падзялілася практычнымі рэкамендацыямі – як падрыхтавацца да НС, як сабраць аптэчку

    #інфармацыйныфронт

    • ByProsvet выпусціў новую ўлётку пра тое, як знайсці свайго ваеннага сваяка, калі сувязь з ім страчаная. Спампоўвайце і распаўсюджвайце.
    • Беларускія спартоўцы, дзеячы культуры, прадстаўнікі IT-сферы і грамадзянскай супольнасці выказваюцца ў падтрымку Украіны.
    • Павел Латушка даў інтэрв'ю больш чым дзясятку замежных выданняў, сярод якіх New York Times, il Fatto Quotidiano, L'Obs, Deutsche Welle, China Global Television Network, Львів Суспильне, Украіна24, UA:Першій, Gazeta Wyborcza, Polsat News, MOST и іншыя. У кожным інтэрв'ю ён распавядаў пра тое, што беларусы і Беларусь не роўна рэжым, тлумачыў, якім коштам беларусам унутры краіны даецца адкрыты пратэст.
    • У Гомелі і іншых гарадах працягваюць з'яўляцца графіці ў падтрымку Украіны і супраць расійскіх войскаў, Пуціна і Лукашэнкі.
    • «Честные люди» падрыхтавалі матэрыял з рэкамендацыямі, як у «Аднакласніках» працаваць супраць прапаганды. Запускайце свае старонкі ў «АК», распаўсюджвайце антываенную позву!
    • «Саюз Маці» запусціў групу ў «Аднакласніках». Распаўсюджвайце інфармацыю пра гэта, падпісвайцеся і далучайцеся да Саюза.
    • «Честные люди» падрыхтавалі ролік для беларускіх вайскоўцаў, які тлумачыць, як пазбегнуць прызыву.

    Далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху – кожны можа выбраць даступныя дзеянні і тым самым падтрымаць Рух.

    Апошнія навіны