«Мы падтрымліваем заклік прэзідэнта Зяленскага закрыць паветраную прастору над Украінай. Гэта пытанне бяспекі Украіны, Беларусі і ўсёй Еўропы. Гэта таксама дапаможа спыніць расійскія ракеты і вайсковыя самалёты, якія запускаюць з тэрыторыі Беларусі кожны дзень», – сказала Святлана Ціханоўская ў звароце да народа Украіны.
Офіс Ціханоўскай падтрымлівае ўсе ініцыятывы, якія дапамогуць Украіне ў барацьбе з расійскай агрэсіяй. Як і падтрымліваюць беларусы, якія ўдзельнічаюць у Беларускім Антываенным Руху, дапамагаюць украінскай арміі і бежанцам, збіраюць гуманітарную дапамогу і адпраўляюць яе ва Украіну, праводзяць дыверсіі на чыгунцы і ўсімі магчымымі спосабамі перашкаджаюць дастаўцы ваенных грузаў ва Украіну.