Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсола і заручылася поўнай падтрымкай беларускага народа. Яна распавяла пра пагрозу для беларускага суверэнітэту і заклікала ў сувязі з гэтым да рашучых і жорсткіх дзеянняў у дачыненні да рэжыму – непрызнання Лукашэнкі і максімальных санкцый супраць рэжыму і яго структураў.
Ціханоўская таксама расказала пра стварэнне пераходнага кабінета і сваё рашэнне стаць нацыянальным лідарам – і заклікала да падтрымкі з боку Еўрапарламента. Яна адзначыла, што зараз час дзеянняў, бо гэта вырашальныя дні, калі вызначаецца лёс Еўропы.