«Учора ўсе мы прачнуліся з навіной, што пачалася вайна. І не проста вайна. Вайна, у якой Расія і Беларусь апынуліся агрэсарамі супраць Украіны.
Дарагія дзяўчаты, сяброўкі, мамы, сёстры, бабулі. Дарагія беларускі, украінкі і расіянкі. Усе мы хочам спыніць вайну. Але проста хацець ужо недастаткова – пра гэта трэба гаварыць, крычаць, гэты голас трэба зрабіць гучным, агульным і сістэмным».