Прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, супольнасці «Честные люди», платформы «Голас» і ініцыятывы ZUBR сабраліся для хуткага рэагавання на падзеі ў Беларусі, звязаныя з «рэферэндумам», а таксама для прыняцця рашэнняў з улікам напружанай сітуацыі ў рэгіёне.
Аператыўны штаб дэмакратычных сілаў ужо публікаваў план дзеянняў на дзень «рэферэндуму» і да яго, а таксама расказваў, што могуць рабіць беларусы ўжо цяпер. Калі вы знаходзіцеся па-за Беларуссю, вы можаце азнаёміцца з планам для беларусаў замежжа.
Толькі грамадзяне Беларусі вырашаюць, якой будзе новая Беларусь. Толькі ад нас залежыць развіццё нашай краіны.