Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#мабілізацыя
- На ўсеагульную малітву мамаў, анансаваную «Саюзам Маці», у Мінску прыйшло больш за 100 жанчын.
- Актывісты ў Беларусі працягваюць выказваць свой пратэст на вуліцах у розных формах. Дзяўчаты ў белым выйшлі на вуліцы Мінска, нягледзячы на амаль тысячу затрыманых за апошнія дні.
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- ЕС паведаміў камандзе Ціханоўскай, што згодны прымяняць дырэктыву пра часовую абарону бежанцаў у тым ліку да беларусаў. Ідуць перамовы пра тое, каб дырэктыва распаўсюджвалася на беларусаў, якія выязджаюць з Беларусі. Сачыце за абнаўленнямі, мы паведамім навіны.
- Беларусы распрацавалі сэрвіс па пошуку жылля для ўкраінцаў, якія вымушаныя ўцякаць ад жорсткай вайны.
- Фонд BYSOL абвясціў пра набыццё двух рэанімабіляў. Ужо заўтра, 4 сакавіка, аўтамабілі будуць загружаныя лекамі і дапамогай для ўкраінцаў, пасля чаго адправяцца ва Украіну. Сродкі на гэтыя аўтамабілі сабралі беларусы. У планах фонду набыццё яшчэ 10 эвакуацыйных джыпаў для медыкаў.
#непадпарадкаванне
- Супольнасць медыкаў «Белыя халаты» паведаміла, што беларускіх медыкаў сталі выклікаць «на зборы» і пачала працу супраць гэтых заклікаў.
- Беларускія студэнты абвясцілі кіберсупрацьстаянне беларускім ВНУ.
- Акадэмія BSSF накіравала лісты ў беларускія федэрацыі па відах спорту з заклікам спыніць усе спартовыя спаборніцтвы да наступлення міру ва Украіне.
#інфармацыйныфронт
- Ціханоўская за гэтыя дні дала больш за трыццаць інтэрв'ю галоўным СМІ Літвы, Украіны, Польшчы і іншых краінаў свету, дзе расказала, што беларусы – не роўна рэжым, што беларусы робяць для Украіны і як дапамагаюць. І заклікала не травіць беларусаў за дзеянні Лукашэнкі.
- Дзякуючы ўдзельнікам «Движения большинства» @CoordinationCouncilBot заблакавана 4 прапагандысцкія акаўнты ў інстаграме.
- На польска-беларускай мяжы каля памежнага пункта пераходу «Варшаўскі мост» праходзіць антываенны пратэст беларусаў, у якім бярэ ўдзел кіраўнік НАК Павел Латушка. Аналагічная акцыя праходзіць на літоўска-беларускай мяжы.
- Беларусы замежжа выступілі ў падтрымку Антываеннага Руху і стварылі памятку для тых, хто хоча дапамагчы, але не ведае як.
- ByProsvet падрыхтаваў улёткі – пра вайну, прапаганду, хлусню з тэлевізара, як не аддаць сваіх сыноў на вайну.
- Беларуская кінематаграфічная супольнасць апублікавала адкрыты ліст супраць ваеннай агрэсіі Расіі і Беларусі супраць Украіны.
Далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху – вось яго Маніфест.