Ціханоўская сёння завяршыла візіт у Берлін, дзе сустрэлася з міністаркай замежных спраў Аналенай Бербак, прадстаўнікамі МЗС, выступіла на канферэнцыі ў МЗС пра сітуацыю ў Беларусі, дала брыфінг паслам ЗША, Вялікабрытаніі, Польшчы, Італіі, Аўстраліі, Эстоніі, Літвы, Францыі, Канады, Латвіі, а таксама асобна правяла сустрэчу з лідаркай кіруючай партыі SPD Саскіяй Эскен.
- Ціханоўская дамовілася на прадастаўленне Германіяй мабільнага шпіталя для беларускіх медыкаў, якія падчас вайны працуюць ва Украіне.
- Таксама ўзняла пытанне надання статусу ваенных бежанцаў для беларусаў, якія зараз выязджаюць з Беларусі і Украіны ў краіны ЕС.
- Ціханоўская заклікала краіны ЕС, ЗША, Канаду, Аўстралію і Вялікабрытанію зрабіць заявы ў падтрымку беларусаў, якія ў межах Антываеннага Руху выступаюць супраць рэжыму, супраць вайны, развязанай Крамлём ва Украіне, і супраць удзелу беларускіх войскаў у гэтай вайне.
- На ўсіх брыфінгах Ціханоўская адстойвала пазіцыю, што рэжым не роўна Беларусь, а беларусы не падтрымліваюць дзеянні Лукашэнкі, які здзейсніў дзярж. здраду і стаў ваенным злачынцам.
- Акрамя гэтага, на сустрэчах у Берліне Ціханоўская абмяркоўвала парламенцкае супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі і Бундэстагам. На працягу аднадзённага візіту Ціханоўская дала інтэрв'ю тэлеканалам AlJazeera, NTV, Deutsche Welle, газет Die Zeit, Frankfurter Allgemeine Zeitung, BILD.
Далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху – кожны можа выбраць даступныя дзеянні і тым самым падтрымаць Рух. Вось Маніфест Руху.