Ціханоўская падзякавала Чэхіі за падтрымку, якую краіна аказвае Беларусі з 2020-га, за тое, што Чэхія прыняла параненых, а таксама рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў. Разам з тым яна адзначыла, што атрымлівае мноства запытаў, што Чэхія адмаўляе беларусам у візах, у тым ліку журналістам і актывістам. Ціханоўская заклікала Ліпаўскага падтрымаць стратэгію супраць дыскрымінацыі беларусаў. «Вельмі важна падзяляць рэжым Лукашэнкі і беларускі народ, які яму супрацьстаіць», – падкрэсліла Ціханоўская.
З ліпеня Чэхія будзе старшынстваваць у Еўрапейскім Саюзе. Ціханоўская папрасіла Чэхію падтрымліваць Беларусь і Украіну ў прыярытэтах замежнай палітыкі ЕС і працытавала Вацлава Гавэла, які заўсёды адзначаў важнасць Беларусі для Еўропы.
Таксама яны абмеркавалі пытанне пра адкрыццё прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў у Чэхіі. Яшчэ летась з такой ініцыятывай выступіў прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан.