• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны
    14 верасня, 2021

    Візіты Ціханоўскай знутры: эканамісты і знаёмства з Чалым у Польшчы, як рыхтуецца Францыя

    Офіс Святланы Ціханоўскай запускае серыю відэаразбораў працоўных візітаў Ціханоўскай і яе каманды. У гэтым відэа дарадца Франак Вячорка і супрацоўнік міжнароднай каманды Дзяніс Кучынскі распавядаюць пра вынікі візіту ў Польшчу і дзеляцца чаканнямі ад візіту Ціханоўскай у Францыю. Галоўнае – коратка: – Тры мэты візіту ў Польшчу: наладзіць кантакты, прадставіць новых чальцоў эканамічнай каманды Ціханоўскай […]
    14 верасня, 2021

    Святлана Ціханоўская наведае Францыю з афіцыйным візітам

    З 15 па 17 верасня па запрашэнні міністра замежных спраў Жан-Іва Ле Дрыяна Святлана Ціханоўская наведае Парыж. Яна сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і выступіць перад студэнтамі Інстытута палітычных даследаванняў. У праграме запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Канстытуцыйнай рады Ларанам Фабіусам, мэрам Парыжа і кандыдаткай у прэзідэнты Францыі Анн Ідальга, старшынём Сената Жэрарам Ларшэ, старшынём камітэта […]
    14 верасня, 2021

    Павіншуйце маці палітвязняў з Днём маці

    Святлана Ціханоўская: «Да пачатку гэтага навучальнага года мы заклікалі дапамагчы сабраць дзяцей у школу, таму што яны засталіся без бацькоў – іх родных арыштавалі. Але многія бацькі таксама засталіся без сваіх дзяцей на волі. За кратамі тысячы сыноў і дачок, чые маці перажываюць і сумуюць па іх. Хутка Дзень маці – і ў нас ёсць […]
    12 верасня, 2021

    Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 6-12 верасня

    Падтрымка і ўзаемадапамога – Ціханоўская правяла каардынацыйную сустрэчу дэмсілаў: з камандай кіраўніка НАК Латушкам, камандай Бабарыкі, Кавальковай і прадстаўнікамі КР, Саннікавым і Халіп. Яны абмеркавалі падтрымку працоўных, дапамогу рэпрэсаваным і ініцыятывам у Беларусі, а таксама працу над палітычнай і эканамічнай ізаляцыяй рэжыму. – Адбылося тэлефанаванне Ціханоўскай з беларускімі настаўнікамі. Яны распавялі пра ўвядзенне ідэалагічных факультатываў, […]
    12 верасня, 2021

    Каманда Ціханоўскай будуе кантакты ва Украіне – вынікі палітычнай канферэнцыі ў Кіеве

    Беларускі крызіс стаў адной з тэмаў Ялцінскай канферэнцыі еўрапейскай стратэгіі, якая прайшла ў Кіеве з удзелам прэзідэнта Зяленскага, міністра Кулебы, былога прэм'ер-міністра Швецыі Карл Більдта, экс-дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана, былога прэзідэнта Польшчы Аляксандра Квасьнеўскага, экс-прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, аналітыка Фарыда Закарыі, гісторыка Ніла Фергюсона і іншых. Удзел узяў i дарадца Святланы […]
    10 верасня, 2021

    Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком аналітычнага цэнтра Stockholm Free World Forum і амбасадаркай Швецыі ў Літве

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з Гунарам Хёкмаркам, кіраўніком аналітычнага цэнтра па пытаннях знешняй палітыкі Stockholm Free World Forum, былым дэпутатам шведскага і еўрапейскага парламентаў. Ціханоўская падзякавала Хёкмарку за тое, што Stockholm Free World Forum трымае Беларусь на парадку дня. Яны дамовіліся пра падтрымку акадэмічнай і экспертнай супольнасці, а таксама пра правядзенне некалькіх публічных мерапрыемстваў і дыскусій […]
    10 верасня, 2021

    Чым гэта дапаможа Беларусі? Прадстаўнік Ціханоўскай Алесь Аляхновіч падвёў вынікі Эканамічнага форуму ў Карпача

    На форуме Ціханоўская, яе эканамічная каманда і беларускія эканамісты абмяркоўвалі з прадстаўнікамі краін, банкаў і арганізацый, як дапамагчы Беларусі выйсці з крызісу з найменшымі шокамі і правесці неабходныя рэформы. Чаму трэба рыхтаваць эканамічныя рэформы ўжо зараз? Аляхновіч: «Вакно магчымасцяў, якое з'явіцца ў Беларусі пасля пераменаў, будзе адносна кароткім, паўгода-год. У гэты час дэмакратычныя сілы будуць […]
    09 верасня, 2021

    «Нельга дапусціць, каб гэты год паўтарыў 2011-ты». Ціханоўская, Латушка і Мілінкевіч – пра тое, чым небяспечныя ўгоды з рэжымам

    Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і Аляксандр Мілінкевіч на Эканамічным форуме ў Карпача выступілі на панэльнай дыскусіі, прысвечанай вырашэнню беларускага палітычнага і гуманітарнага крызісу. Ціханоўская: «Нельга дапусціць гандлю палітвязнямі, як гэта было ў 2010-2011 гадах. Ніякіх ўгодаў з Лукашэнкам. Абапірайцеся на мараль, абапірайцеся на свае каштоўнасці. Нашая каманда і каманда Паўла Латушкі працуюць на міжнародным узроўні, […]
    09 верасня, 2021

    Франак Вячорка – пра любыя дамоўленасці рэжыму з іншымі дзяржавамі

    Вячорка: «Што б Лукашэнка ні падпісаў – гэта сустрэне жорсткую рэакцыю міжнароднай супольнасці. А паколькі яго не прызнаюць многія дзяржавы і міжнародныя арганізацыі, усе гэтыя пагадненні будуць перагледжаны. У рэшце рэшт, гэтыя пагадненні ня будуць мець сілы, таму што ніхто не запытаўся беларускі народ. А беларускі народ сваю незалежнасць не аддасць».
    09 верасня, 2021

    Прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Аляхновіч праводзіць беларуска-расійскую эканамічную канферэнцыю

    17 верасня пройдзе беларуска-расійская эканамічная канферэнцыя пра шляхі развіцця Беларусі і Расіі і іх узаемадзеянне. У праграме некалькі панэляў. 1. Стан эканомікі Беларусі і ўплыў эканамічных санкцый. 2. Эканамічныя рэформы ў новай Беларусі. 3. Лёс беларуска-расійскіх эканамічных адносін. Адкрые канферэнцыю Святлана Ціханоўская. У анлайн-дыскусіі прымуць удзел: – Чальцы эканамічнай каманды Ціханоўскай Алесь Аляхновіч і Яўген […]
    08 верасня, 2021

    Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з беларускімі эканамістамі і аналітыкамі

    На Эканамічным форуме ў Карпача Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускімі эканамістамі, сярод якіх Серж Наўродскі, Яўген Буры, Кацярына Барнукова, Дзмітрый Крук, Леў Львоўскі, Сяргей Чалы, а таксама палітолаг Рыгор Астапеня. Таксама на сустрэчы прысутнічаў Алесь Аляхновіч, прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах. Святлана Ціханоўская падзякавала ім за дапамогу і экспертызу ў падрыхтоўцы Усёабдымнага плана эканамічнай дапамогі […]
    08 верасня, 2021

    Святлана Ціханоўская пашырыла сваю эканамічную каманду

    Да каманды прадстаўніка Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алеся Аляхновіча далучыліся новыя спецыялісты. Гэта: – Экс-супрацоўнік Рады Бяспекі Беларусі, сузаснавальнік асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA), спецыяліст па эканамічным аналізе і рэформах Яўген Буры. – Спецыялістка па пенсійнай і бюджэтнай рэформах Ірына Сазановіч. – Прадпрымальнік, сузаснавальнік асацыяцыі ABBA, спецыяліст па абароне і захаванні бізнесу Мікалай Пракоф'еў. […]
    08 верасня, 2021

    Што пасля Байдэна? Дарадца Ціханоўскай распавёў пра планы міжнароднай каманды офіса

    Франак Вячорка распавядае, якія краіны ў далейшых планах, пра што цяпер размаўляць з лідарамі заходніх краінаў, як быць з санкцыямі і навошта патрэбныя сустрэчы. Далучайцеся да ініцыятываў: Рабочы рух: t.me/stachka_by_bot План Перамога: t.me/plan_peramoga_bot Платформа салідарнасці: belarusplatform.org Усе тэмы відэа: 00:12 – Якая задача стаіць перад міжнароднай камандай? 00:55 – Чым яшчэ важная міжнародная дзейнасць? 02:29 – Ці ведаюць […]
    07 верасня, 2021

    Ціханоўская абмеркавала праекты рэформаў з віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскага інвестыцыйнага банка

    Святлана Ціханоўская разам з кіраўніком Кабінета прадстаўнікоў Валерам Кавалеўскім і прадстаўніком па эканамічных рэформах Алесем Аляхновічам у Польшчы правяла сустрэчу з віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Тэрэзай Чарвінскай. Чарвінска – віцэ-прэзідэнтка ЕІБ з 1 сакавіка 2020 года. Да гэтага яна працавала міністаркай фінансаў Польшчы і была чальцом кіраўніцтва Нацбанка Польшчы. З Ціханоўскай яны абмеркавалі магчымыя праекты […]
    07 верасня, 2021

    Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у Польшчу

    7-9 верасня Святлана Ціханоўская выступіць на Эканамічным форуме ў Карпача, які таксама называюць польскім Давасам. Гэта самая буйная канферэнцыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, у ёй прыме ўдзел 3 тысячы чалавек. Офісам Ціханоўскай падрыхтаваныя тры панэлі з удзелам беларускіх і міжнародных эканамістаў. Ціханоўская выступіць з бачаннем развіцця сітуацыі ў Беларусі і будучых рэформаў для краіны. […]
    07 верасня, 2021

    Крымінальныя справы ў межах універсальнай юрысдыкцыі, новыя санкцыі, офіс дэмсіл у Празе: Ціханоўская правяла перамовы з кіраўніком МЗС Чэхіі

    Святлана Ціханоўская ў Вільні правяла перамовы з міністрам замежных спраў Чэхіі Якубам Кулганекам. Беларуская лідарка распавяла пра апошнія прысуды і эскалацыю тэрору. Яна прапанавала ўключыць у санкцыйны спіс суддзяў, пракурораў, следчых і ўсіх, хто ўдзельнічаў у расправах над Знакам, Калеснікавай і ўсімі палітвязнямі: «Усе, хто мае дачыненне да неправамерных прысудаў, павінны панесці адказнасць». МЗС Чэхіі […]
    06 верасня, 2021

    Святлана Ціханоўскі распавяла навіны пра Сяргей Ціханоўскага

    Ціханоўская: «Я выдатна ведаю, як цяжка бывае захоўваць веру ў тое, што мы, беларусы, ідзем правільнай дарогай, што лічбы ў прысудах на беларускіх судзілішчах не стануць доўгімі гадамі зняволення. Больш за год мой муж, Сяргей Ціханоўскі, не бачыў сваю сям'ю, сваіх дзяцей і бацькоў. Нядаўна яго мама запрасіла спатканне з сынам – і атрымала адмову. […]
    06 верасня, 2021

    Святлана Ціханоўская – пра Марыю Калеснікаву і Максіма Знака

    «Памятаеце, як у апошні раз бачылі Марыю і Максіма да затрыманняў? Максім тады выйшаў са штаба з горда паднятай галавой, несучы ў руках партфель. Ён не паводзіў сябе як чалавек, якога акружылі сілавікі. Ён разумеў, што будзе далей, але захоўваў прафесійны спакой. Дакладна такім жа мы бачым Максіма і цяпер. Маша здзейсніла гістарычны ўчынак – […]
    03 верасня, 2021

    Святлана Ціханоўская: «Ніякага гандлю палітвязнямі»

    Ціханоўская: «Зараз у Беларусі 656 палітвязняў, але лік асуджаных па палітычных прычынах у некалькі разоў большы. І гэтыя лічбы растуць з кожным днём. У апошнія тыдні з турмаў пачалі выходзіць некаторыя вязні, і кожны новы чалавек на волі – гэта добрая навіна. Але ў той жа тыдзень, калі на волю выйшлі супрацоўнікі Прэс-клуба, была арыштаваная […]
    03 верасня, 2021

    Дапамога – Беларусі, санкцыі – рэжыму. Ціханоўская сустрэлася з шэрагам еўрапейскіх лідараў і кіраўніцтвам інвестыцыйных банкаў

    Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у стратэгічным форуме ў Бледзе па запрашэнні славенскага ўрада. Там яна правяла шэраг сустрэч з еўрапейскімі палітыкамі і экспертамі: славенскім прэм'ер-міністрам Янезам Яншам і кіраўніком МЗС Анжэ Логарам, албанскімі прэм'ер-міністрам Эдзі Рамам і кіраўніцай МЗС Ольтай Джачка, міністрам замежных спраў Румыніі Багданам Аўрэску, міністрам замежных спраў Харватыі Гордан Грліч-Радман і іншымі. […]
    01 верасня, 2021

    Святлана Ціханоўская: «Студэнты ведаюць: для любові да Радзімы не трэба вывучаць «асновы ідэалогіі», але трэба ведаць нацыянальныя сімвалы і родную мову»

    Ціханоўская: «Сёння школьнікі і студэнты пачынаюць новы навучальны год. 1 верасня ў Беларусі па традыцыі адзначаюць Дзень ведаў. Што гэта на самай справе азначае? Гэта значыць, што студэнты ведаюць: для любові да Радзімы не трэба вывучаць «асновы ідэалогіі», але трэба ведаць нацыянальныя сімвалы і родную мову. На жаль, студэнты не па чутках ведаюць, што такое […]
    01 верасня, 2021

    Ціханоўская выказала ўпэўненасць, што ЕБРР адновіць дзейнасць у новай Беларусі

    Святлана Ціханоўская ў Славеніі сустрэлася з прэзідэнткай Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) Адыль Рэно-Баса ў межах Стратэгічнага форуму ў горадзе Блед. Рэно-Баса распавяла Ціханоўскай пра дзейнасць ЕБРР у ​​нашай краіне і патлумачыла, што банк сфакусаваны на працы з прыватным сектарам, не накіроўваў і не плануе накіроўваць фінансы дзяржаўнаму сектару ў Беларусі ў бліжэйшы час. […]
    01 верасня, 2021

    «Калі дзяржава пачынае вучыць патрыятызму, значыць у дзяржаве нешта не так»: Валер Кавалеўскі і Сяргей Зікрацкі пра новаўвядзенні ў сістэме адукацыі

    Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі і прадстаўнік Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі абмяркоўваюць будучыя ўрокі духоўна-патрыятычнага выхавання, вяртанне ў школы ваенкіраўнікоў і рэпрэсіі супраць настаўнікаў. Усе тэмы відэа: 00:58 – У беларускіх школах з'явяцца святары? 02:36 – Як быць паслядоўнікам іншых рэлігій? 08:00 – У школы вяртаюцца ваенкіраўнікі? 10:15 – Пра метады ўсталявання «дысцыпліны» […]
    31 жніўня, 2021

    Дапамажыце сабраць дзяцей палітвязняў у школу

    У Беларусі 653 палітвязні і яшчэ тысячы зняволеных па палітычных прычынах. У многіх з іх ёсць сем'і і дзеці, якія ходзяць у школу. Іх родным патрэбная дапамога, каб забяспечыць дзяцей усім неабходным да школы. Як можна дапамагчы дзецям палітвязняў? Спосаб 1: падарыць дзецям канцылярскія наборы для дзяцей палітвязняў праз фонд «Краіна для Жыцця» Больш за […]
    31 жніўня, 2021

    Святлана Ціханоўская пачынае працоўны візіт у Славенію

    Візіт будзе доўжыцца з 31 жніўня па 3 верасня. Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у Стратэгічным форуме ў горадзе Блед, каб узняць дзве важныя тэмы: – як Беларусь можа ўдзельнічаць у праграме Усходняга партнёрства, раз рэжым самаўхіліўся з яе; – як ЕС можа дапамагчы Беларусі. На форуме таксама выступяць прэзідэнт Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль, прэзідэнт Еўрапарламента […]
    28 жніўня, 2021

    Як актыўнасць беларусаў за год змяніла нашую краіну – і чаму трэба далучыцца да платформы салідарнасці

    Офіс Ціханоўскай запусціў платформу салідарнасці Belarusplatform.org, на якой можна па розных напрамках будаваць інстытуты грамадзянскай супольнасці. Там жа можна ўбачыць, чаго мы з вамі дамагліся за мінулы год – па гэтай спасылцы. Усе, хто хоча далучыцца да актыўных беларусаў і дамагчыся большага, – далучайцеся да платформы Belarusplatform.org, дапамагайце розным ініцыятывам, бярыце ўдзел у кампаніі па […]
    27 жніўня, 2021

    «Тут мы смела можам казаць, што гэта генацыд»: Сяргей Зікрацкі і Валер Кавалеўскі пра крымінальныя артыкулы памагатых рэжыму з відэа ад Кіберпартызан

    Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі і прадстаўнік Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі абмяркоўваюць наступствы дзеянняў Наталлі Эйсмант, Дзмітрыя Балабы, Мікалая Максімавіча, Ігара Падвойскага, Віталя Казлова, якія ладзілі «паляванне» на беларусаў, а таксама ці трапляюць такія ініцыятывы, як Кіберпартызаны, пад Акт аб рэабілітацыі. Усе тэмы абмеркавання: 00:00 – Пачатак 00:54 – Загоннае паляванне 03:33 – […]
    26 жніўня, 2021

    Сяргей Зікрацкі: «Адказнасць за катаванні – гэта пазбаўленне волі на тэрмін ад 7 да 25 гадоў або пажыццёвае пазбаўленне волі, або нават смяротнае пакаранне»

    Прадстаўнік Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі пракаментаваў заяву Следчага камітэта, які завяршыў праверку па факце катаванняў у жніўні 2020. Зікрацкі: «Сёння стала вядома, што Следчы камітэт завяршыў праверку па факце катаванняў і здзекаў, якія здзяйсняліся сілавікамі ў жніўні 2020 года. Сюрпрызу не здарылася – у распачынанні крымінальнай справы адмоўлена. Следчы камітэт палічыў, што «абраныя […]
    26 жніўня, 2021

    Офіс Святланы Ціханоўскай запусціў агульную платформу салідарнасці Belarusplatform.org

    Калі вы хочаце дапамагаць беларусам у барацьбе з рэжымам, але не ведаеце, як – прыходзьце на платформу салідарнасці Belarusplatform.org. Тут сабраныя верыфікаваныя Офісам ініцыятывы, якія дапамагаюць пратэстнаму руху. Любы ахвочы можа далучыцца да гэтых ініцыятываў і дапамагаць па меры магчымасці. Платформа яшчэ будзе папаўняцца. Як дадаць ініцыятыву? Кожны можа дадаць сваю ініцыятыву, прайсці верыфікацыю і […]