11-12 студзеня адбудзецца экспертны семінар на тэму «Будучыня рэгулявання выбараў у Беларусі» з сінхронным перакладам на беларускую, рускую і англійскую мовы. Экспертныя абмеркаванні арганізаваныя спецыяльным прадстаўніком Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандрам Шлыкам пры падтрымцы і ўдзеле IFES, International IDEA і DRI.
11 студзеня ў 16:00 па Мінску (15:00 па Вільні і Кіеве, 14:00 па Варшаве) пачнецца двухдзённы семінар, на якім з уступнай прамовай выступяць Святлана Ціханоўская і Аляксандр Шлык.
Мерапрыемства пачнецца з абмеркавання адзінай стратэгіі дэмакратычных сілаў Беларусі, што датычыцца запланаванага на 2022 г. «рэферэндуму». Падчас наступных тэматычных абмеркаванняў будуць закранутыя палажэнні аб выбарах, уключаныя ў праект народнай Канстытуцыі, а таксама канкрэтныя тэматычныя аспекты ў межах канцэпцыі новага Выбарчага Кодэкса.
Зарэгістравацца на мерапрыемства можна тут: https://us06web.zoom.us/webinar/register/WN_vR0OEnxzTniBcaViU7EnHw
Падрабязнае апісанне мерапрыемства і склад удзельнікаў можна паглядзець ніжэй.