Стратэгія дзеянняў на «Рэферэндуме» – ператварыць яго ў «вотум недаверу» рэжыму

Усіх нязгодных з беззаконнем, якое захлынула нашу краіну, дэмакратычныя сілы заклікаюць далучыцца да стратэгіі дзеянняў на «Рэферэндуме», якую распрацавалі грамадзянскія ініцыятывы «Сумленныя людзі», Zubr, платформа «Голас» пры ўдзеле Офіса Святланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага кіравання і Каардынацыйнай рады.

«Рэферэндум» запланаваны на пачатак 2022-га года. Гэтае мерапрыемства – злачынства і падман, якое мы, беларусы, ператворым у «вотум недаверу» рэжыму. «Сумленныя людзі», «Зубр», «Голас» заклікаюць прыходзіць на ўчасткі і рабіць бюлетэнь нядзейсным. Гэтае дзеянне азначае, што мы не згодныя з рэжымам і выступаем за ўсталяванне законнасці і стварэнне ўмоваў для правядзення сумленных выбараў.

Як зрабіць бюлетэнь нядзейсным?

– У дзень галасавання прыйсці на выбарчыя ўчасткі.
– Паставіць крыжыкі насупраць усіх прапанаваных у бюлетэні варыянтаў.
– Апусціць бюлетэнь у скрыню для галасавання.

Падрабязнасці – у відэа. Што рабіць зараз?

– Падзяліцеся гэтым відэа з сябрамі і блізкімі.
– Абмяркоўвайце і абменьвайцеся думкамі пра стратэгію.

Бо ніякая стратэгія не можа стаць паспяховай без дадатку энергіі, розуму і веры ў перамогу кожнага з нас, якімі б рознымі мы не былі. Кожнае меркаванне важнае і кожны досвед унікальны, кожны фармат і метад пратэсту дапамагае агульнай мэце. Толькі аб'яднаўшы нашыя сілы, мы атрымаем той вынік, якога хочам.

Відэа таксама можна паглядзець тут.

20 лістапада 2021 в 10:00