Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Беларусы Адэсы стварылі добраахвотніцкі атрад імя Іллі «Ліцвіна». З першых дзён вайны яны дапамагаюць украінцам.
- Free Belarus Center трэці дзень запар вывозіць з Украіны па 150 чалавек. У адваротным кірунку ідзе груз з гуманітарнай дапамогай для дзяцей.
- Беларусы Чэхіі перадалі «Беламу Легіёну» партыю амуніцыі.
- Беларусы выйшлі на акцыю падтрымкі Украіны ў Варшаве, Рызе, Быдгашчы, Гданьску, Дзюсельдорфе і Крамянёвай даліне. Антываенныя лозунгі з'явіліся на вуліцах Мінска (Чыжоўка і Шарыкі) і Ліды.
- Беларусы Беластока сабралі мікрааўтобус гуманітарнай дапамогі для Украіны. Ён адправіцца ў Луцк.
- Беларусы Балонні стварылі мапу пунктаў збору гуманітарнай дапамогі для Украіны па ўсёй Італіі.
- У Беластоку з'явіцца вуліца Свабоднай Беларусі: прэзідэнт горада падтрымаў ініцыятыву НАК пра пераназванне вуліцы Электрычнай, дзе знаходзіцца Генеральнае консульства Беларусі. Таксама іншая частка вуліцы можа быць пераназваная ў вуліцу Свабоднай Украіны.
#непадпарадкаванне
- Па Беларусі перасталі пераганяць арганізаваныя вайсковыя эшалоны з тэхнікай і боепрыпасамі расійскіх войскаў з-за кібератак і дыверсій на БЧ. Цяпер боепрыпасы сталі перавозіць у звычайных грузавых цягніках без абазначэнняў — што ставіць пад пагрозу жыццё лакаматыўных брыгадаў.
#інфармацыйныфронт
- Беларусы з розных ініцыятыў пры падтрымцы Офіса Ціханоўскай запусцілі кампанію #BelarusWithUkraine. Падпісвайцеся на іх.
Далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху – кожны можа выбраць даступныя дзеянні і тым самым падтрымаць Рух.