9 і 10 сакавіка Святлана Ціханоўская ў Лондане з працоўным візітам. Галоўная мэта візіту – расказаць брытанскім палітыкам і медыя, чаму нельга блытаць беларусаў і рэжым Лукашэнкі, які ўцягнуў нашую краіну ў вайну. Менавіта таму нельга цкаваць беларусаў, бо самі беларусы падтрымліваюць Украіну. Усё гэта Святлана Ціханоўская расказвае на сустрэчах з урадам Вялікабрытаніі, парламентам, лідарамі апазіцыі і дыпкорпусам. Таксама запланаваныя інтэрв'ю для BBC Hard Talk.
Ціханоўская: «Дарагія мае беларусы, у вашых вачах я бачу боль і злосць. Выкарыстоўвайце яе як энергію, распавядайце, мясцовым палітыкам пра наш Беларускі Антываенны Рух, пра тое, што беларусы супраць вайны і што да барацьбы з Лукашэнкам на нас лягла яшчэ і барацьба непасрэдна з Пуціным. Прыдумляйце новыя спосабы ціску, новыя спосабы быць заўважнымі і чутнымі, бараніць суверэнітэт і незалежнасць нашай, сапраўднай Беларусі.
Жыве Беларусь! Слава Україні!»