• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Германія па просьбе Ціханоўскай перадасць беларускім медыкам ва Украіне мабільны шпіталь

    07 сакавіка, 2022

    Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцай МЗС Германіі Аналенай Бербак. Ціханоўская расказала пра сітуацыю ўнутры Беларусі і пра антываенны рух, які пачаў дзейнічаць у Беларусі з моманту ваеннага ўварвання ва Украіну. Большасць беларусаў выступае супраць вайны, такія настроі ў тым ліку і сярод вайскоўцаў, – патлумачыла Ціханоўская. Яна адзначыла, што беларусы працягваюць супраціў рэжыму, распавяла пра акцыі на чыгунках, працу валанцёраў, медыкаў, Кіберпартызанаў, ByPol.

    Ціханоўская яшчэ раз падкрэсліла, што нельга змешваць рэжым і беларускі народ: «Людзі не павінны пакутаваць з-за дзеянняў Лукашэнкі, які штурхае краіну ў вайну, штурхае ў бездань. Караць неабходна менавіта рэжым, які нелегітымны і незаконны. Беларусы змагаюцца супраць яго ўжо паўтара гады», – дадала Ціханоўская, звярнуўшы ўвагу на неабходнасць працягваць выдаваць візы пацярпелым і дапамагаць беларускім уцекачам.

    Асобна абмеркавалі сітуацыю на мяжы і настроі ў беларускім войску. Ціханоўская звярнула ўвагу, што краіна знаходзіцца ва ўмовах дэ-факта акупацыі, пры якой расійскія войскі займаюць частку тэрыторыі і выкарыстоўваюць яе для ўварвання ва Украіну.

    Асаблівая ўвага была нададзеная дапамозе беларускім валанцёрам, якія дапамагаюць Украіне. Па просьбе Ціханоўскай Германія перадасць мабільны шпіталь для працы беларускіх медыкаў, якія будуць лячыць параненых. Ён будзе скаардынаваны з узброенымі сіламі Украіны і Беларускім Фондам медыцынскай салідарнасці. Мабільны шпіталь будзе дастаўлены ва Украіну ў найбліжэйшы час.

    Апошнія навіны