У аўторак 8 сакавіка Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай юстыцыі Літоўскай Рэспублікі Эвелінай Дабравольскай. Асноўнай тэмай сустрэчы былі справы ўніверсальнай юрысдыкцыі, якія вядзе Генеральная пракуратура Літвы.
«Мы абмеркавалі, як прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці за ягоныя злачынствы і аднавіць справядлівасць, – распавяла Святлана Ціханоўская. – Універсальная юрысдыкцыя дазваляе ахвярам катаванняў, парушэнняў правоў чалавека распачынаць справы супраць вінаватых незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца».