Анатоль Лябедзька і Аляксандр Шлык выступілі на слуханнях у ПАРЕ па Канстытуцыйнай рэформе
У аўторак у Страсбургу прайшлі закрытыя слуханні ў ПАРЕ з удзелам спецпрадстаўніка па выбарах Аляксандра Шлыка і прадстаўніка па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоля Лябедзькі. Там былі прадстаўнікі Венецыянскай камісіі Рады Еўропы, якая спецыялізуецца на аналізе нацыянальнага заканадаўства, а таксама прадстаўнікі рэжыму. Мэта слуханняў – даць ацэнку канстытуцыйнай рэформе ў Беларусі, выслухаць прадстаўнікоў беларускага […]
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў, якія стаміліся ад палітыкі
Сёння ў Беларусі колькасць палітвязняў перавысіла тысячу. Колькасць людзей, якія ўтрымліваюцца ў турмах па палітычных прычынах, яшчэ большая, таму што многія адмаўляюцца ад такога статусу. Святлана Ціханоўская ў гэтым відэа тлумачыць, як менавіта такая колькасць палітвязняў уплывае на якасць жыцця кожнага беларуса, нават калі ён імкнецца быць «па-за палітыкай». Ціханоўская: «1000 палітвязняў – гэта не […]
«Утойванне доказаў рэжымам як дачыненне да перашкоды расследавання». Святлана Ціханоўская накіравала ліст прэзідэнту Рады ICAO
31 студзеня Рада ICAO правядзе пасяджэнне для абмеркавання даклада арганізацыі аб інцыдэнце, звязаным з захопам самалёта Ryanair у Беларусі. Святлана Ціханоўская накіравала прэзідэнту Рады ліст, у якім расказала пра падзеі ў Беларусі з 2020 года, нагадала, што з моманту захопу двое людзей – Раман Пратасевіч і Сафія Сапега – узятыя ў закладнікі. У лісце Святлана […]
Два новыя спосабы дапамагчы палітвязням і тым, хто выйшаў з турмы
Спосаб 1. Стаць сябрам канкрэтнай сям'і палітвязня з дапамогай «Краіны для жыцця» У сем'яў палітвязняў велізарная колькасць затратаў. Акрамя аплаты паслуг адваката і перадач, сваякам становіцца складаней утрымліваць сям'ю без аднаго з «кармільцаў». Таму ў фонда «Краіна для жыцця» з'явілася новая праграма салідарнасці – «Сябар сям'і». Любы ахвочы (чалавек ці арганізацыя з любой краіны свету) […]
Святлана Ціханоўская правяла працоўнае тэлефанаванне з прадстаўнікамі BYPOL
Падчас тэлефанавання Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі BYPOL абмеркавалі ўзлом «Беларускай чыгункі» Кіберпартызанамі і тое, што BYPOL стварыў свой кібер-аддзел з IT-спецыялістаў на базе «Перамогі». Таксама абмеркавалі пытанне наяўнасці замежных войскаў на тэрыторыі Беларусі. Алег Талерчык сказаў: «З боку нелегітымнага Мінска няма інфармацыі пра тое, як будуць выводзіцца войскі. Яны кажуць толькі тое, што першы этап працягнецца […]
«Мы ствараем аператыўны штаб дэмакратычных сілаў». Ціханоўская, КР і НАК выступілі з сумеснай прэс-канферэнцыяй
«Добры дзень. Дзякуй, што сабраліся так тэрмінова. Многія ўночы ехалі з Варшавы, я ўдзячная ўсім партнёрам, хто адклаў справы і прыехаў, каб разам выступіць перад беларусамі. Учора рэжымам быў абвешчаны нелегітымны «рэферэндум». Гэта спроба ўтрымаць уладу, але гэта ніяк не вырашае палітычны, эканамічны і гуманітарны крызіс і праблемы людзей. Гэта не выбар «за» і «супраць», […]
Рэферэндум, да якога мы гатовыя: прэс-канферэнцыя аб’яднаных дэмакратычных сілаў
21 студзеня, пятніца, 14:00 па Мінску https://youtu.be/LtMfdfOv1s4 «Рэферэндум», які пройдзе 27 лютага — гэта злачынства. Беларусаў спрабуюць падмануць і замест галасавання за рэальныя перамены сфальсіфікаваць народную падтрымку рэжыма. Таму дэмакратычныя сілы аб'ядноўваюць намаганні, каб супрацьстаяць беззаконню. Удзельнікі прэс-канферэнцыі прадставяць стратэгію і план дзеянняў падчас «рэферэндуму», раскажуць, што значыць для беларусаў «канстытуцыйная рэформа» паводле сцэнара Лукашэнкі, і […]
Дэмакратычныя сілы склалі сумесны зварот і даслалі лісты з агульнай пазіцыяй ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і ў АБСЕ
Офіс Ціханоўскай, Каардынацыйная Рада, Народнае Антыкрызіснае Кіраўніцтва заклікалі: 1. Выступіць з афіцыйнымі заявамі пра непрызнанне за Лукашэнкам права на правядзенне рэферэндуму. Гэта пазбавіць рэферэндум якой-небудзь палітычнай і юрыдычнай значнасці, перакрэсліць планы рэжыму на аднаўленне страчанай легітымнасці. 2. Заявіць, што ў выпадку працягу рэпрэсій у дачыненні да беларусаў, якія не падтрымліваюць імітацыйны «рэферэндум», супраць рэжыму Лукашэнкі […]
Святлана Ціханоўская наведала богаслужэнне ў гонар Францыска Скарыны
Сёння, 20 студзеня, адбываюцца богаслужэнні ў Гонар Францыска Скарыны ў Вільні, Празе, Варшаве, Полацку, Падуі і Менску – гарадах, звязаных са Скарынам. Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Святой Імшы ў Кафедральным саборы ў Вільні. Яна пракаментавала свой удзел: «Гэтае богаслужэнне адбываецца ў гонар Францішка Скарыны, нашага асветніка, і пачатку кнігадрукавання на беларускіх землях. Тут у […]
Дэмакратычныя сілы абвясцілі 2022 год годам Францыска Скарыны
Беларускія дэмакратычныя сілы абвясцілі 2022 год годам Скарыны. Пра гэта заявілі Офіс Святланы Ціханоўскай, НАУ, Беларуская Рада культуры і Каардынацыйная рада. Беларускія дэмакратычныя сілы супольна з урадамі і беларускай дыяспарай Літвы, Чэхіі, Польшчы і іншых краінаў Еўропы плануюць правесці шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Скарыну і яго гістарычнай спадчыне. Ужо сёння, 20 студзеня, у гонар Скарыны прайшлі урачыстыя […]
Святлана Ціханоўская – пра магчымы ўдзел Беларусі ў ваенным канфлікце
Ціханоўская: «Дэмакратычныя сілы катэгарычна супраць удзелу Беларусі ў ваенным канфлікце на чыім-небудзь баку. Гэта супярэчыць імкненню да нейтралітэту, закладзенаму ў дзейнай версіі Канстытуцыі. Нагадаю, што яна яшчэ не скасаваная. Мы з трывогай адзначаем, што стан вайсковай эскалацыі становіцца нормай для рэжыму. Лукашэнка не здольны вырашаць эканамічныя праблемы, таму шукае ворагаў і адкладае рэформы. Гэта пагаршае […]
З ініцыятывы Офісу Святланы Ціханоўскай рыхтуецца адукацыйны праект для дзяцей-беларусаў па ўсім свеце
Сутнасць праекту ў тым, каб стварыць і падтрымаць разнастайныя адукацыйныя праекты, разлічаныя найперш на беларускіх дзяцей, якія былі вымушаныя разам з бацькамі з’ехаць з Беларусі. Старт праекту чакаецца ўжо гэтаю вясной. Прадстаўніца Святланы Ціханоўскай у пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова распавяла «Белсату», як ідзе падрыхтоўка і хто зможа паўдзельнічаць у навучанні маленькіх беларусаў. «Цяпер […]
Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Офіса правялі першае шырокае тэлефанаванне з беларускай дыяспарай ва Украіне
Ціханоўская пачала тэлефанаванне з падзякі за адкрыты ліст ёй і яе камандзе ад дыяспары ў снежні 2021-га. На тэлефанаванні з боку Офіса таксама прысутнічалі дарадцы Аляксандр Дабравольскі і Франак Вячорка, кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі. Мадэрыраваў тэлефанаванне каардынатар па працы з дыяспарамі Данііл Гаркавы. Прадстаўнікі дыяспары ўзнялі пытанне спрашчэння легалізацыі беларусаў, абмеркавалі падтрыманне беларускага парадку […]
Святлана Ціханоўская: «ICAO і міжнародная супольнасць можа або заплюшчыць вочы на беззаконне ў сферы авіяцыі, або спыніць яго»
Ціханоўская: «Высновы з тэхнічнай справаздачы ICAO адназначныя. З яе бачна, што рэжым шмат разоў адхіляў запыты на інфармацыю і мяняў паказанні, хаваючы факты і праўду. А праўда ў тым, усе дзеянні ў інцыдэнце з пасадкай самалёта Ryanair зрабіў рэжым, але беларусы не нясуць за гэта адказнасці. Адказнасць нясе нелегітымны рэжым, які захапіў Беларусь. Праўда на […]
Святлана Ціханоўская – пра справаздачу ICAO па рэйсе Ryanair
Ціханоўская: «Сёння ICAO апублікавала справаздачу пра дэталі інцыдэнту з рэйсам FR4978 кампаніі Ryanair у паветранай прасторы Беларусі. Даклад быў прадстаўлены ўсім 193 дзяржавам-чальцам ICAO, уключаючы 36 краін, абраных у адмысловую Раду. Я ўдзячная ICAO за публікацыю і старт публічнай працы па гэтай справе. Яшчэ летам мінулага года мая каманда звярнулася да прэзідэнта Рады ICAO з […]
Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з прадстаўнікамі медыцынскай супольнасці пра будучую рэформу аховы здароўя
Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з прадстаўнікамі медыцынскай супольнасці. Вынікам тэлефанавання стала візія, якія праблемы ў гэтай сферы хвалююць людзей цяпер, што перашкаджае развіццю медыцыны ў Беларусі і як гэтыя пытанні могуць быць вырашаныя. Больш падрабязна пра гэта – у картках і ў дакуменце ніжэй. Фонд медыцынскай салідарнасці пачаў распрацоўваць напрамкі для рэформаў і чакае вашых прапаноў. Вы […]
Святлан Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з прадстаўнікамі медыцынскай супольнасці пра будучую рэформу аховы здароўя
Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з прадстаўнікамі медыцынскай супольнасці. Вынікам тэлефанавання стала візія, якія праблемы ў гэтай сферы хвалююць людзей цяпер, што перашкаджае развіццю медыцыны ў Беларусі і як гэтыя пытанні могуць быць вырашаныя. Больш падрабязна пра гэта – у картках і ў дакуменце ніжэй. Фонд медыцынскай салідарнасці пачаў распрацоўваць напрамкі для рэформаў і чакае […]
Новы ўрад Нарвегіі падтрымаў беларусаў. Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне са старшынёй камітэта па замежных справах і абароне парламента Нарвегіі Інэ Мары Эрыксан Сёрэйдэ
На тэлефанаванні Ціханоўская: – Назвала запланаваны «рэферэндум» у Беларусі фарсам, і падкрэсліла, што рэжым страціў легітымнасць, а Канстытуцыя ў краіне не выконваецца. Яна расказала, што дэмакратычныя сілы заклікаюць беларусаў перакрэсліваць усе пазіцыі ў бюлетэнях, выказваючы пратэст супраць падману рэжыму. Міжнародная супольнасць не павінна верыць у падман рэжыму: «рэферэндум» не павінен быць прызнаны. – Падкрэсліла важнасць […]
Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне са старшынёй камітэта па замежных справах і абароне парламента Нарвегіі Інэ Мары Эрыксан Сёрэйдэ
На тэлефанаванні Ціханоўская: – Назвала запланаваны «рэферэндум» у Беларусі фарсам, і падкрэсліла, што рэжым страціў легітымнасць, а Канстытуцыя ў краіне не выконваецца. Яна расказала, што дэмакратычныя сілы заклікаюць беларусаў перакрэсліваць усе пазіцыі ў бюлетэнях, выказваючы пратэст супраць падману рэжыму. Міжнародная супольнасць не павінна верыць у падман рэжыму: «рэферэндум» не павінен быць прызнаны. – Падкрэсліла важнасць […]
Чаму важна рыхтавацца да выбараў ужо цяпер – тлумачыць Святлана Ціханоўская
Сёння завяршыўся экспертны семінар пра будучыню рэгулявання выбараў у Беларусі, які правёў спецпрадстаўнік па выбарах Аляксандр Шлык пад патранажам Офіса Ціханоўскай. Запіс першага дня – тут. Запіс другога дня – тут. У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі НАК, КР, беларускіх ініцыятываў і экспертаў па выбарах. У вітальным слове Святлана Ціханоўская патлумачыла, чаму ўжо цяпер трэба казаць […]
Транзіт праз балтыйскія краіны і пытанне рэлакантаў. Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам
Ціханоўская і Наўседа на сустрэчы: – дамовіліся працягнуць каардынацыю дзеянняў у пытанні ціску на рэжым. Яны пагадзіліся, што важна закрыць шчыліны ў санкцыях і знайсці спосаб спыніць транзіт санкцыйных прадуктаў праз балтыйскія краіны. Цяпер ЕС распрацоўвае 6-ты пакет санкцый; – абмеркавалі сумесныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да года Францыска Скарыны – у 2022 годзе адзначаецца 500 год […]
Чым вы можаце дапамагчы супраць «рэферэндуму»? Распаўсюджвайце налепкі і ўлёткі пра стратэгію дэмсілаў!
На гэтым тыдні валанцёры Офіса Ціханоўскай пачалі распаўсюджваць налепкі і ўлёткі ў падтрымку стратэгіі дэмакратычных сілаў на «рэферэндуме». Дзякуючы гэтаму значна больш беларусаў зможа даведацца пра тое, як трэба паводзіць сябе падчас гэтага мерапрыемства – прыйсці на «рэферэндум» і паставіць крыжыкі насупраць усіх варыянтаў. Што вы можаце зрабіць прама зараз? – Спампаваць налепкі і ўлёткі […]
Святлана Ціханоўская павіншавала праваслаўных беларусаў з Раством
Ціханоўская: «Святы на нашай Радзіме – гэта святы з болем у сэрцах: тыя, хто застаўся, не могуць сабрацца за адным сталом са сваімі сваякамі, якія выехалі з краіны ў пошуках паратунку ад рэпрэсій. Зло наступае на чалавечыя лёсы. Але для таго і святкуецца штогод Раство Хрыстова, каб мы памяталі: злу ўжо вынесены прысуд. Зло не […]
11-12 студзеня пройдзе экспертны семінар на тэму «Будучыня рэгулявання выбараў у Беларусі»
11-12 студзеня адбудзецца экспертны семінар на тэму «Будучыня рэгулявання выбараў у Беларусі» з сінхронным перакладам на беларускую, рускую і англійскую мовы. Экспертныя абмеркаванні арганізаваныя спецыяльным прадстаўніком Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандрам Шлыкам пры падтрымцы і ўдзеле IFES, International IDEA і DRI. 11 студзеня ў 16:00 па Мінску (15:00 па Вільні і Кіеве, 14:00 па Варшаве) […]
Валер Кавалеўскі – пра спробы рэжыму вярнуць у Беларусь ядзерную зброю
Кавалеўскі: «Пяць дзяржаў-уладальніц ядзернай зброі 3 студзеня прынялі сумесную заяву аб недапушчэнні ядзернай вайны і пазбяганні гонкі ўзбраенняў. Вялікабрытанія, Кітай, Расія, ЗША, Францыя пацвердзілі, што распаўсюджванне ядзернай зброі павінна быць прадухілена. Заява пастаянных чальцоў Рады Бяспекі ААН абвяргае пагрозы Лукашэнкі і Макея пра магчымасць вяртання ядзернай зброі ў Беларусь. Падобныя пражэкты і без таго незаконнай […]
Сумесная заява Офіса Ціханоўскай, КР і НАК пра недапушчальнасць накіравання беларускіх вайскоўцаў у аперацыі за мяжой
Падзеі ў Казахстане з'яўляюцца ўнутраным палітычным канфліктам. Няма фактаў, якія пацвярджаюць, што крызіс выкліканы знешняй агрэсіяй або звязаны са знешнімі тэрарыстычнымі пагрозамі. Вулічны пратэст – гэта адзін з нямногіх даступных пры аўтарытарных рэжымах спосабаў выказвання грамадзянскай волі. Мы разумеем імкненне супрацьстаяць дыктатуры і паважаем права казахстанцаў вызначаць лёс сваёй краіны. Дагавор аб калектыўнай бяспецы ствараўся […]
Святлана Ціханоўская – пра ўвод войскаў у Казахстан
Ціханоўская: «Не трэба быць палітыкам ці экспертам, каб разумець: увод войскаў – гэта заўсёды ўзброенае ўмяшанне ў справы іншай дзяржавы. Народ Беларусі ніколі не выступіў бы і не выступіць за тое, каб адправіць войска на прыгнячэнне волі народа Казахстана. Бо кожны беларус сэрцам разумее рашэнне супрацьстаяць дыктатуры. Кожны беларус разумее, што Лукашэнка, які страціў легітымнасць, […]
Святлана Ціханоўская выказвае спачуванні родным і блізкім Дзмітрыя Дудойця
Ціханоўская: «Учора, 5 студзеня, Зміцер Дудойць скончыў жыццё самагубствам, скокнуўшы з маста. Ён быў асуджаны «судом» да двух гадоў «хіміі» за каментар, які пакінуў у «Аднакласніках». «Хімія» – гэта ўзаконенае рабства, дзе чалавек займаецца нізкакваліфікаванай працай і зведвае прыніжэнні. Мы не ведаем, што прывяло яго на той мост, але ведаем, якія невыносныя ўмовы, у якіх […]
Святлана Ціханоўская выказала спачуванні з нагоды смерці Адама Мальдзіса
Ціханоўская: «Адам Мальдзіс – легенда. Усё жыццё ён прысвяціў таму, каштоўнасць чаго мільёны беларусаў адкрылі для сябе ў 2020-м, – гістарычнай памяці нашай нацыі. Ён працаваў, каб паказаць: беларуская культура вельмі багатая і мае вельмі глыбокія карані. Адам Мальдзіс быў ініцыятарам і першым дырэктарам Скарынаўскага цэнтру, дзе аб’яднаў шматлікіх беларускіх даследчыкаў і адукатараў. Несумненна, у новай […]