Падчас працоўнага візіту ў Лондан Святлана Ціханоўская сустрэлася з паслом Украіны ў Вялікабрытаніі Вадзімам Прыстайкам і выказала падтрымку ўкраінскаму народу. Гэта той самы смелы пасол, які выказваўся пра ўдзел Украіны ў НАТА і шукаў падтрымку сваёй краіны ўсімі спосабамі.
Ціханоўская падкрэсліла, што чытала артыкул Прыстайкі ў брытанскай газеце «Evening Standard» і не лічыць праўдай тое, што «Беларусь здрадзіла Украіне», бо гэта не так. Украіне здрадзіў Лукашэнка, які, па сутнасці, заўсёды быў яе ворагам. Святлана Ціханоўская таксама адзначыла, што многія беларусы зараз ваююць на баку Украіны, ствараюць добраахвотніцкія батальёны і абараняюць Кіеў.