Яўген Буры, чалец эканамічнай каманды Святланы Ціханоўскай і кіраўнік Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, звярнуўся да бізнесменаў з Беларусі, якія застаюцца ў Беларусі і тых, хто пакінуў краіну.
У гэтым відэа Яўген Буры прапануе рэкамендацыі бізнесу і расказвае, як ABBA можа дапамагчы.
- Прадумайце план экстранага выезду з Беларусі. Разглядайце варыянты выезду ў бязвізавыя краіны, калі няма шэнгена.
- Чаканне візы ў Беларусі можа зацягнуцца на некалькі месяцаў. Прасцей выехаць у бязвізавую краіну і атрымліваць шэнгенскую візу там.
- Загадзя паклапаціцеся пра вывядзенне грошай з краіны. У некаторых краінах адкрыццё рахункаў зараз можа быць праблематычным.
- Паспрабуйце прадаць актывы хаця б са зніжкай. Сёння бізнес у Беларусі будзе імкліва страчваць каштоўнасць
- Успрымайце ваш ад'езд як часовую рэлакацыю. Памятайце, што так вы захоўваеце свой капітал і бізнес-патэнцыял, мінімізуеце рызыкі для сябе і вашай сям'і.
Падрабязнасці – у відэа.
Звязацца з АВВА – info@abbabusiness.org