Святлана Ціханоўская і яе каманда правялі тэлефанаванне з ініцыятывамі, якія ў межах Антываеннага Руху займаюцца дапамогай для беларускіх добраахвотнікаў і ўкраінцаў.
Ціханоўская падзякавала ўсім за працу і прапанавала весці больш цесную каардынацыю.
На тэлефанаванні прысутнічалі:
- Фонд BYSOL.
- Цэнтр Беларускай Салідарнасці.
- Фонд Медыцынскай салідарнасці.
- Беларусы Амерыкі.
- Прадстаўнік беларусаў Францыі.
- Прадстаўнік ініцыятыўнай групы з дыяспары ў Чэхіі.
Падчас тэлефанавання вырашалі пытанні:
- Як разам збіраць гуманітарную дапамогу, знаходзіць склады, рабіць закупкі дронаў, цеплавізараў і іншага абсталявання.
- Як Офіс можа дапамагчы ініцыятывам кантактамі на палітычным узроўні, каб палепшыць арганізацыю дапамогі.
- Як перадаваць усю гэтую дапамогу беларусам і ўкраінцам, якія цяпер ва Украіне.
Падчас тэлефанавання адзначылі, што патрэбная каардынацыя з іншымі групамі і ініцыятывамі беларусаў, каб запаўняць дэфіцытныя пазіцыі і дапамагаць групам не набываць занадта дарагі ці няякасны рыштунак.
Калі вы хочаце далучыцца да працоўнай групы і пры гэтым:
- прадстаўляеце ініцыятыву або групу, якая ўжо мае сфармаваную і адладжаную структуру закупкі, лагістыкі і фінансавых збораў на транспарт, медыцынскую або ахоўную амуніцыю;
- вас могуць верыфікаваць мінімум дзве іншыя ініцыятывы.
Тады вы можаце напісаць у @AskOffice_Bot і пазначыць усе гэтыя дэталі. Калі ласка, вельмі просім вас не пісаць, калі вы не падыходзіце пад гэтыя крытэры – так вы ўскладніце аказанне дапамогі тым, каму яна рэальна патрэбная.
Далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху – кожны можа выбраць даступныя дзеянні для сябе.