• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага руху, 10 сакавіка

    11 сакавіка, 2022

    Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларуская кампанія Flo падтрымлівае Украіну, украінцаў і ўкраінак: ахвяравала 100 тысячаў даляраў Украінскаму Чырвонаму Крыжу і зрабіла прэміум-версію дадатку бясплатнай для ўкраінак на наступныя 3 гады.
    • BYSOL у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Літвы распрацавалі мадэль на пастаўку лекаў, па якой яны могуць легальна пастаўляцца жыхарам Украіны, а літоўскія і міжнародныя НКА, грамадзянскія ініцыятывы, бізнес і прыватныя асобы могуць накіроўваць свае сродкі на гэтыя мэты.
    • Вольга Кавалькова і прадстаўнікі МЗС Польшчы абмеркавалі падтрымку беларусаў і спрашчэнне працэдуры легалізацыі беларусаў, якія эвакуяваліся з Украіны ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі, а таксама для беларусаў, якія з'язджаюць у сувязі з рэпрэсіямі. Акрамя таго, Вольга падкрэсліла, што важна захоўваць межы ЕС адкрытымі для беларусаў.
    • Святлана Ціханоўская звязалася з паслом Эстоніі і атрымала інфармацыю, што Эстонія па-ранейшаму дае беларусам усе тыпы візаў, акрамя турыстычных.
    • Таксама Ціханоўская завяршыла двухдзённы візіт у Вялікабрытанію. Там яна правяла перамовы з кіраўніцтвам МЗС, лідарамі парламенцкіх партый, экспертамі па бяспецы і абароне, выступіла перад амбасадарамі і дыпламатамі 35 краінаў. Ціханоўская падтрымала заклік Зяленскага закрыць неба над Украінай, заклікала падтрымаць беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне амуніцыяй, сродкамі абароны і сувязі. У найбліжэйшы час Вялікабрытанія разам з ЕС і ЗША разгледзяць пашырэнні санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку адключэнні іншых дзяржаўных банкаў ад SWIFT.
    • Жыхары Маладзечна выказалі сваё стаўленне да вайны на вуліцах.
    • Беларуская дыяспара ў Быдгашчы правяла антываенную акцыю ў падтрымку Украіны.

    #інфармацыйныфронт

    • Жыхары Брэста распаўсюджваюць улёткі і расказваюць суседзям праўду пра вайну.
    • НАК падрыхтаваў інструкцыю пра тое, як зрабіць так, каб увесь свет даведаўся, што беларусы супраць вайны. Падрабязнасці – тут.
    • Актывістка Яна Шостак, якая валанцёрыць на мяжы Польшчы і Украіны, звярнулася да ўкраінскіх уцекачоў: «Я беларуска. Мы дапамагаем вам, як можам, бо мы разам змагаемся супраць гэтага рэжыму».

    Далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху – кожны можа выбраць даступныя дзеянні і тым самым падтрымаць Рух.

    Апошнія навіны