• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Палітвязні, падтрымка медыя і беларусы ў Іспаніі. У Вільні Дзяніс Кучынскі сустрэўся з дэлегацыяй Кангрэса дэпутатаў Іспаніі 

    01 кастрычніка, 2026

    Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з дэлегацыяй Камітэта па міжнародных справах Кангрэса дэпутатаў Іспаніі. У сустрэчы ўзялі ўдзел старшыня Камітэта Хуан Карлас Руіс Боікс (PSOE) і члены Камітэта ад партый —  Сесар Санчэс Перэс (Народная партыя), Чэма Гіхара Гарсія (Podemos), Дыега Тайба Манелас (PSOE).

    Ключавыя тэмы сустрэчы:
    — Парламенцкае супрацоўніцтва. Кучынскі прапанаваў развіваць прамыя сувязі з іспанскім парламентам і стварыць у Кангрэсе дэпутатаў групу сяброў дэмакратычнай Беларусі. Такая група ўжо дзейнічае ў Сенаце Іспаніі.
    — Легалізацыя беларусаў у Іспаніі. Кучынскі звярнуў увагу на праблему атрымання трэвэл дакументаў для беларусаў, якія не могуць бяспечна вярнуцца ў краіну. Таксама заклікаў Іспанію не патрабаваць даведкі з Беларусі для легалізацыі і шукаць больш гнуткія і бяспечныя рашэнні.
    — Патранаж над палітвязнямі. Іспанскіх парламентарыяў заклікалі браць патранаж над беларускімі палітычнымі вязнямі, пісаць ім, публічна ўздымаць іх справы і падтрымліваць сем’і рэпрэсаваных.
    — Міжнародны гуманітарны фонд. Кучынскі падзякаваў Іспаніі за далучэнне да Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі і зробленыя ўнёскі, а таксама заклікаў працягваць гэтую падтрымку. Амбасадар Іспаніі ў Літве, які таксама прысутнічаў на сустрэчы, паведаміў, што ў найбліжэйшы час Іспанія зробіць другі ўнёсак у Фонд.
    — Санкцыі і ціск на рэжым. Кучынскі падзякаваў Іспаніі за пазіцыю ў межах санкцыйнай палітыкі ЕС. Ён падкрэсліў, што вызваленне палітвязняў павінна працягвацца, але асобныя вызваленні не азначаюць спынення сістэмных рэпрэсій і не павінны весці да заўчаснага аслаблення ціску.

    Таксама абмеркавалі падтрымку незалежных беларускіх медыя і супрацьдзеянне дэзынфармацыі, захаванне Беларусі ў міжнародным парадку дня. Асобна закранулі супрацоўніцтва ў сферах бізнесу, культуры, адукацыі і экспертнай дыпламатыі, а таксама беларускі фактар у кантэксце вайны Расіі супраць Украіны і бяспекі рэгіёну.

    Дзяніс Кучынскі:

    «Іспанія адыгрывае важную ролю ў падтрымцы дэмакратычнай Беларусі — і на ўзроўні ЕС, і праз парламент. Для нас важна не толькі захоўваць Беларусь у міжнародным парадку дня, але і будаваць доўгатэрміновыя сувязі: паміж парламентамі, універсітэтамі, экспертамі, медыя, бізнесам і грамадзянскай супольнасцю. Асобны прыярытэт — палітвязні і беларусы, якія сёння не могуць бяспечна вярнуцца дадому нават дзеля абнаўлення дакументаў. Мы ўдзячныя Іспаніі за паслядоўную падтрымку дэмакратычнай Беларусі і беларусаў і разлічваем на далейшае развіццё нашага супрацоўніцтва».

    Апошнія навіны