• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — да дня настаўнікаў

    04 кастрычніка, 2026

     «Дарагія настаўнікі і настаўніцы!

    Сёння я хачу сказаць вам такое простае, але вельмі важнае слова — дзякуй!

    Кожны дзень вы дапамагаеце нашым дзецям адкрываць свет. Настаўнік — гэта значна больш, чым прафесія. Гэта чалавек, які можа дапамагчы дзіцяці паверыць у сябе, не баяцца памыляцца, задаваць пытанні і шукаць свой шлях, мець уласнае меркаванне і паважаць меркаванне іншага чалавека. 

    Я ведаю, што сёння быць настаўнікам у Беларусі няпроста. Да вялікай адказнасці і штодзённай працы дадаюцца ціск, абмежаванні і патрабаванні, якія не маюць нічога агульнага з адукацыяй. І тым больш каштоўна, што вы працягваеце рабіць галоўнае — вучыць дзяцей.

    Асобна хачу падзякаваць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, гісторыі. Вы дапамагаеце дзецям пазнаваць і любіць сваё — сваю мову, культуру, спадчыну. Нават тады, калі ўсё гэта спрабуюць выцесніць і перапісаць. Дзякуй, што працягваеце перадаваць дзецям тое, што нельга страціць.

    Праца настаўнікаў — гэта не толькі пра ўрокі і школьныя веды. Гэта пра тое, што дзіця вынесе з школы з сабой у жыццё: ці будзе яно верыць у сябе, ці будзе ўмець думаць самастойна, ці будзе заўважаць іншых і не баяцца заставацца сабой.

    Будучыня краіны пачынаецца з дзяцей. Сёння вы дапамагаеце ім расці, а заўтра яны будуць ствараць Беларусь, у якой жыць нам усім.

    З Днём настаўніка!»

    Апошнія навіны