• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага руху, 14 сакавіка

    14 сакавіка, 2022

    Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларусы Паўднёвай Карэі, Гданьска і іншых гарадоў Польшчы выйшлі на пратэст у падтрымку Украіны і супраць вайны.
    • Святлана Ціханоўская і в.а. прадстаўніка па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр правялі прамы эфір па пытаннях беларусаў, якія вымушана беглі ў Польшчу з Украіны і Беларусі. Запіс – тут.
    • Найстарэйшая і найбуйнейшая літоўская арганізацыя дапамогі Украіне Blue/Yellow for Ukraine і фонд BYSOL працуюць разам. На сустрэчы Святланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі арганізацый абмеркавалі, як скарэктаваць далейшую дапамогу і абмяняліся працоўнымі кантактамі.

    #інфармацыйныфронт

    • «Экадом» далучаецца да Антываеннага Руху ў Беларусі. Каманда экалагічнай арганізацыі напісала, чым можа дапамагчы кожны.
    • «Экадом» падрыхтаваў нагадванне, што рабіць пры ядзернай аварыі ці выбуху. Ваенная агрэсія расійскай улады супраць Украіны нясе не толькі смерць і разбурэнне, але і рызыку ядзернай пагрозы. Спадзяемся, што яна не спатрэбіцца, але падрабязную інструкцыю ад «Экадома» можна прачытаць тут.
    • Беларусы запусцілі петыцыю з патрабаваннем судзіць Лукашэнку за злачынствы супраць чалавечнасці.
    • Карыстальнікі @CoordinationCouncilBot сёння разаслалі прапанову распаўсюджваць «Честную газету» для тых, хто ў Беларусі і выслалі беларусам замежжа спіс фондаў з варыянтамі плацяжоў, якія збіраюць сродкі на дапамогу Украіне.
    • Беларусы распаўсюджваюць улёткі і самвыдат. Далучайцеся да распаўсюджвання – файлы для друку тут.

    Далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху – кожны можа выбраць даступныя дзеянні і тым самым падтрымаць Рух.

    Апошнія навіны