• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Офіс Ціханоўскай абмеркаваў з прадстаўнікамі МЗС Польшчы сітуацыю з беларускімі ўцекачамі

    11 сакавіка, 2022

    Коратка аб тым, што абмяркоўвалася:

    • Польскі бок падкрэсліў, што беларусаў праз 15 дзён пасля прыбыцця не будуць дэпартаваць з Польшчы. Але важна, каб усе, хто прыбыў, праактыўна вырашалі пытанні з дакументамі і займаліся легалізацыяй у краіне. Офіс нагадвае, што па пытаннях легалізацыі можна звяртацца ў Цэнтр беларускай салідарнасці і Беларускі Дом у Варшаве.
    • МЗС Польшчы атрымаў і прыняў да ўвагі ліст, у якім Офіс Ціханоўскай падтрымаў папраўкі ў законапраект, што дазваляюць беларусам з Украіны жыць і працаваць у Польшчы, як і ўкраінскім уцекачам. Сёння галасаванне па прапановах да закона аб дапамозе грамадзянам Украіны будзе праведзена ў польскім Сенаце.
    • Польскі ўрад адсочвае пытанні дыскрымінацыі і раздзяляе дзеянні нелегітымнай улады і беларускага народа. Яны лічаць недапушчальнай дыскрымінацыю ўсіх, хто бег ад вайны ва Украіне ў Польшчу, а таксама рэпрэсаваных беларусаў, якія жывуць у Польшчы.

    Апошнія навіны