Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка адказвае на галоўныя пытанні, якія зараз узнікаюць у беларусаў пра візы, міграцыю і магчымасці ў Літве, Польшчы, Эстоніі, Германіі і іншых краінах.
«Вы ўжо бачылі заяву Германіі, што немцы будуць прымаць уцекачоў з Беларусі. Таксама падтрымліваюць Славакія і іншыя краіны. Для студэнтаў адкрытая праграма Каліноўскага, універсітэты Латвіі і Румыніі чакаюць беларусаў. Мы тлумачым, што Беларусь і Лукашэнка – гэта розныя рэчы. Палітыкі пачынаюць разумець розніцу. Яны скарэктуюць сваю палітыку. Мы кажам пра тое, каб дзверы адчыняліся для беларусаў і зачыняліся для рэжыму»
Калі ў вас засталіся пытанні – пішыце у чат-бот Офіса Ціханоўскай @AskOffice_Bot, мы кожны дзень адказваем на запыты.