На сустрэчы Святланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі арганізацый BYSOL і Blue/Yellow for Ukraine абмеркавалі, як скарэктаваць далейшую дапамогу і абмяняліся працоўнымі кантактамі.
Ціханоўская адзначыла: «Я хачу падтрымаць усіх беларускіх добраахвотнікаў, усіх валанцёраў, якія дапамагаюць уцекачам. Мы разам працуем, каб дапамагчы Украіне – і разам працуем, каб абараніць беларускую незалежнасць».