• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага руху, 12 сакавіка

    12 сакавіка, 2022

    Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларусы Вялікабрытаніі арганізавалі збор і дастаўку неабходных рэчаў для беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну.
    • Free Belarus Center і Fundacja Gotowi do działania пры падтрымцы пажарных горада Кенты Асвенцымскага павета адправілі ва Украіну гуманітарную дапамогу. Фура з медыкаментамі, сродкамі абароны, прадуктамі і прадметамі гігіены ўжо дабралася з Варшавы ў Кіеў.
    • Free Belarus Center з пачатку вайны арганізаваў ужо 32 эвакуацыйныя аўтобусы – і працягвае рабіць гэта. Таксама яны арганізавалі перавалачны пункт для ўцекачоў у Кіеве.
    • Чат-бот «Движение Большинства» @CoordinationCouncilBot ад Каардынацыйнай Рады запусціў заданне ў падтрымку ўкраінскіх вытворцаў.
    • Фонд BYSOL закупіў джып для медыкаў, забраняваў яшчэ дзве машыны хуткай дапамогі і 70 бронекамізэлек. Таксама фонд зводзіць пастаўшчыкоў і пакупнікоў паміж сабой і дапамагае даслаць ва Украіну тысячы адзінак абарончай экіпіроўкі.
    • Святлана Ціханоўская і яе каманда правялі тэлефанаванне з ініцыятывамі (фонд BYSOLЦэнтр Беларускай СалідарнасціФонд Медыцынскай салідарнасціБеларусы Амерыкібеларусы Францыі і беларусы Чэхіі), якія ў межах Антываеннага Руху займаюцца дапамогай для беларускіх добраахвотнікаў і ўкраінцаў, – і дамовіліся пра сумесную працу.
    • У Вільні прайшоў дабрачынны канцэрт у падтрымку Украіны. У ім прынялі ўдзел беларускія, украінскія і літоўскія выканаўцы.

    #непадпарадкаванне

    • «Не вайне» – студэнты БДУІР выказваюць сваё меркаванне.

    #інфармацыйныфронт

     Далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху – кожны можа выбраць даступныя дзеянні і тым самым падтрымаць Рух.

    Апошнія навіны