• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Офіса правялі тэлефанаванне з ініцыятывамі, займаючыміся дапамогай беларускім добраахвотнікам і ўкраінцам

    12 сакавіка, 2022

    Святлана Ціханоўская і яе каманда правялі тэлефанаванне з ініцыятывамі, якія ў межах Антываеннага Руху займаюцца дапамогай для беларускіх добраахвотнікаў і ўкраінцаў.

    Ціханоўская падзякавала ўсім за працу і прапанавала весці больш цесную каардынацыю.

    На тэлефанаванні прысутнічалі:

    Падчас тэлефанавання вырашалі пытанні:

    • Як разам збіраць гуманітарную дапамогу, знаходзіць склады, рабіць закупкі дронаў, цеплавізараў і іншага абсталявання.
    • Як Офіс можа дапамагчы ініцыятывам кантактамі на палітычным узроўні, каб палепшыць арганізацыю дапамогі.
    • Як перадаваць усю гэтую дапамогу беларусам і ўкраінцам, якія цяпер ва Украіне.

    Падчас тэлефанавання адзначылі, што патрэбная каардынацыя з іншымі групамі і ініцыятывамі беларусаў, каб запаўняць дэфіцытныя пазіцыі і дапамагаць групам не набываць занадта дарагі ці няякасны рыштунак.

    Калі вы хочаце далучыцца да працоўнай групы і пры гэтым:

    • прадстаўляеце ініцыятыву або групу, якая ўжо мае сфармаваную і адладжаную структуру закупкі, лагістыкі і фінансавых збораў на транспарт, медыцынскую або ахоўную амуніцыю;
    • вас могуць верыфікаваць мінімум дзве іншыя ініцыятывы.

    Тады вы можаце напісаць у @AskOffice_Bot і пазначыць усе гэтыя дэталі. Калі ласка, вельмі просім вас не пісаць, калі вы не падыходзіце пад гэтыя крытэры – так вы ўскладніце аказанне дапамогі тым, каму яна рэальна патрэбная.

    Далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху – кожны можа выбраць даступныя дзеянні для сябе.

    Апошнія навіны