Што стала вядома пасля размовы:
– На дадзены момант краіна дае беларусам усе тыпы візаў, акрамя турыстычных. Падтрымка Эстоніяй дэмакратычнай Беларусі не змянілася.
– Эстонія прыпыніла выдачу новых картак электроннага рэзідэнцтва з 7 сакавіка для беларусаў і расіянаў для прадухілення абыходу санкцый.
– Урад не заклікаў эстонскія ўніверсітэты адмаўляцца ад прыёму беларускіх студэнтаў. Такое рашэнне ў Тартускім універсітэце было прынята ў індывідуальным парадку – і прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс (былы рэктар гэтага ўніверсітэта) раскрытыкаваў яго і заявіў, што рашэнне варта пераглядзець.