• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 7-13 сакавіка

    13 сакавіка, 2022

    Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • BYSOL адправіў ва Украіну тры пікапы для беларускіх добраахвотнікаў, машыну хуткай дапамогі, мікрааўтобус, эвакуацыйныя джыпы. Закупіў два браневікі для медыкаў, 75 шлемаў, 70 бронекамізэлек, 323 метры матэрыялу для пашыву бялізны для ваенных, 128 кг дзіцячага харчавання і замовіў 5 тон металу для бронекамізэлек. Сродкі на ўсё сабралі беларусы.
    • Каманда okdoc.me аказвае бясплатныя медычныя кансультацыі для ўкраінцаў і беларусаў.
    • Германія па просьбе Ціханоўскай перадасць беларускім медыкам ва Украіне мабільны шпіталь. Ён будзе скаардынаваны з узброенымі сіламі Украіны і Беларускім Фондам медыцынскай салідарнасці.
    • Беларусы па ўсім свеце выходзяць на акцыі ў падтрымку Украіны і супраць ваеннай агрэсіі Расіі: Сакрамэнта, Берліне, Кракаве, Быдгашчы, Паўднёвай Кырэі, Эдмантане, Атаве, Вільні, Славеніі, Лондане, Антвэрпэне, Чыкага і іншых гарадах.
    • Фонд «Краіна для Жыцця» з дапамогай арганізацый «Беларусы Рыма» і Progetto Sud даставілі ў Варшаву першыя 2 тоны дапамогі для ўцекачоў з Украіны.
    • Кожны дзень на працягу ўсяго тыдня Free Belarus Center вывозіў па 150 чалавек з Кіева – у 34 аўтобусах. У зваротным напрамку адпраўляўся гуманітарны груз.
    • Павел Латушка, НАК і КР, каманда Ціханоўскай, Бабарыкі і дыяспары ўвесь тыдзень працавалі з кіраўніцтвам Чэхіі, Эстоніі, Польшчы, Літвы, Германіі, каб спрасціць візавыя працэдуры для беларусаў і падтрымаць стратэгію супраць дыскрымінацыі беларусаў.
    • Беларуская кампанія Flo ахвяравала 100 тысячаў даляраў Украінскаму Чырвонаму Крыжу і зрабіла прэміум-версію дадатку бясплатнай для ўкраінак на наступныя 3 гады.
    • Ціханоўская ў працоўным візіце ў Вялікабрытанію падтрымала заклік Зяленскага закрыць неба над Украінай, падтрымаць беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне амуніцыяй, сродкамі абароны і сувязі.
    • Каманда праекта «Скорая Взаимопомощь» падтрымлівае беларускіх актывістаў, якія з'ехалі з Украіны пасля 24 лютага. Больш падрабязна – тут.

    #мабілізацыя

    • Партызаны Мінска, Віцебска, Гомеля, Маладзечна, Брэста і іншых гарадоў Беларусі выказалі стаўленне да вайны.
    • Па Беларусі перасталі пераганяць ваенныя эшалоны з тэхнікай і боепрыпасамі расійскіх войскаў з-за кібератак і дыверсій актывістаў на БЧ.
    • 20 тысячаў беларусаў выконваюць заданні @CoordinationCouncilBot ад Каардынацыйнай рады: заблакавалі пяць каналаў прапаганды, увесь тыдзень распаўсюджвалі антываенныя ўлёткі. Спампаваць улёткі можна тут.
    • Супольнасць медыкаў «Белыя халаты» сабралі прыклады дапамогі беларусаў Украіне і ўкраінцам: беларусы здаюць кроў, лекары дапамагаюць украінскім калегам, вывозяць і селяць у сябе ўцекачоў, аказваюць бясплатныя мед. кансультацыі анлайн. Увесь спіс – тут.
    • «Честные люди» напісалі інструкцыю: што рабіць тым, каму пагражае ваенная мабілізацыя ў Беларусі. Карткі – тут, відэа – тут.

    Далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху – кожны можа выбраць даступныя дзеянні і тым самым падтрымаць Рух.

    Апошнія навіны