Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
#непадпарадкаванне
- Афіцэр запасу Яўген Вільскі звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў з заклікам не ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны.
- Беларусы ў Мазыры і Гомелі працягваюць выказваць пратэст вайне.
- Хрысціяне Украіны, Беларусі і Расіі аб'ядналіся разам супраць вайны і стварылі свой тэлеграм-канал.
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Святлана Ціханоўская прыбыла ў Польшчу, каб падтрымаць добраахвотнікаў і гуманітарныя ініцыятывы Беларусі і Украіны.
- Беларусы распрацавалі сервіс для пошуку бясплатнага жылля для ўкраінскіх ўцекачоў.
- У Кунцаўшчыне мінскія партызаны вывесілі сцяг Украіны ў падтрымку ўкраінскага народа.
- Павел Латушка заклікаў заходніх лідараў пачаць расследаванне ў дачыненні да Лукашэнкі за тэрор, які ён здзяйсняе народу Украіны.
- BYSOL сфармаваў чарговы канвой ва Украіну – на гэты раз гэта машына хуткай дапамогі для Першага добраахвотнага мабільнага шпіталя.
- Акцёры незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы» прэзентавалі новы праект у падтрымку ўкраінскіх дзеячаў культуры.
- Беларус Андрэй Барысевіч дамовіўся з урадам Азорскіх астравоў пра размяшчэнне двухсот украінскіх уцекачоў.
- Беларуская дыяспара Беластока закупіла аптэчкі для ўкраінскай тэрытарыяльнай абароны.
- Беларускае аб'яднанне RAZAM перадало ў шпіталь у Кіеве 10 складаных інвалідных вазкоў і яшчэ 10 адправілі ў Львоў.
- Беларус Філіп Гаўрылаў стварыў праект, які дапамагае ўкраінцам, якія апынуліся ў складанай сітуацыі.
#інфармацыйныфронт
- Беларускія дзеці запісалі відэа ў падтрымку доктара Яўгена Камароўскага, які зараз дапамагае ўкраінцам у Харкаве.
- Як беларусы зараз змагаюцца ва Украіне супраць Расіі: рэпартаж ад BBC News.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.