• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прадстаўніца Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова звярнулася да бацькоў і настаўнікаў

    19 сакавіка, 2022

    Відэазварот можна паглядзець па спасылцы.

    Таццяна Шчытцова: «Нашую краіну ўцягнулі ў злачынную вайну. Мы цудоўна ведаем, што беларусы супраць удзелу ў гэтай жахлівай вайне ва Украіне. Вельмі многія беларусы далучыліся да Антываеннага Руху і ўсімі спосабамі дапамагаюць украінцам.

    Бацькі, настаўнікі, не дазваляйце ўцягваць у гэтую злачынную авантуру вашых дзяцей і вучняў. Пару дзён таму вучаніцаў гомельскага каледжа прымусілі запісаць пакаяльнае відэа за тое, што яны ў TikTok выклалі відэа з ваеннай тэхнікай. Пакаяльныя відэа апублікавалі ў праўладных тэлеграм-каналах.

    Я заклікаю вас: не дазваляйце рэжыму здзекавацца з дзяцей і падвяргаць іх апрацоўцы прапагандыстаў. Ніхто, акрамя вас, не зможа абараніць дзяцей ад подлага і цынічнага абыходжання з імі».

    Апошнія навіны