• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 16 сакавіка

    17 сакавіка, 2022

    Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #сабатажрэжыму

    • Гэтай ноччу на перагоне Фарынава-Загацце (Віцебскае аддзяленне БЧ) партызаны спалілі рэлейную шафу СЦБ (прылада сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі), піша @belzhd_live. Цяпер светлафоры і стрэлкавыя пераводы на гэтым участку знаходзяцца ў непрацоўным стане.
    • Ціханоўская сустрэлася з дзяржсакратаркай Швейцарскай Канфедэрацыі, выступіла ў Нац. радзе Швейцарыі і сустрэлася з яе прэзідэнткай. Дзяржсакратарка заявіла, што вызваленне Хершэ не азначае прызнанне рэжыму. Па словах дзяржсакратаркі, амбасадарка Швейцарыі не ўручала даверчых грамат Лукашэнку, а Швейцарыя далучылася да санкцый супраць яго. Ціханоўская ў працоўным візіце ў Швейцарыю адзначыла, што зараз трэба працаваць «ювелірна», каб намаганні па ізаляцыі рэжыму не закраналі беларусаў. У якасці прыкладу прывяла візы, стыпендыі, доступ да рынку працы – беларусы не павінны пакутаваць без віны.
    • Кіраўнік НАК Павел Латушка звярнуўся да міжнароднай супольнасці з заявай: Беларусь з'яўляецца часова акупаванай тэрыторыяй, Расійская Федэрацыя – краінай-акупантам, а рэжым Лукашэнкі – марыянеткавым урадам.
    • Парламенцкай Асамблеяй Рады Еўропы прынятае рашэнне, у адпаведнасці з якім Бюро ПАРЕ павінна прыпыніць адносіны паміж Асамблеяй і рэжымам у Беларусі па ўсіх кірунках.

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Што зрабілі за тыдзень беларусы, якія выконваюць заданні ДвижБота @CoordinationCouncilBot Каардынацыйнай Рады: сабралі 100 тысячаў даляраў для ўкраінскіх шпіталёў дзякуючы акцыі «Жыццё замест кветак», атрымалі 361 паведамленне з інфармацыяй пра сітуацыю ў беларускіх шпіталях на прымежных тэрыторыях, працягнулі распаўсюджваць «Честную газету» і падпісваць на яе сваіх родных і блізкіх. Усе вынікі – тут.
    • Беларусы Грузіі дапамагаюць медыкаментамі, адзеннем і ежай уцекачам.
    • У Мінску вывесілі ўкраінскі сцяг у знак салідарнасці з украінцамі, якія змагаюцца супраць расійскіх захопнікаў.
    • Еўропа адкрывае новыя магчымасці для студэнтаў і вучоных з Беларусі: набор на праграму Каліноўскага, прыём заявак на праграму «Orange Scholarships» і іншыя магчымасці – у дайджэсце Офіса Ціханоўскай па пытаннях навукі і адукацыі.

    #інфармацыйныфронт

    • «Знік мір». Гамяльчане расклейваюць такія ўлёткі, дапамагайце ім!
    • «Честные люди» сабралі інфармацыю, як перайсці на бок Украіны беларусам, якіх могуць адправіць на вайну.
    • Сузаснавальнік BYSOL Андрэй Стрыжак распавёў, як беларусы дапамагаюць сваёй краіне і Украіне і паказваюць усяму свету, што не маюць нічога агульнага з рэжымам.

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Апошнія навіны