Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#непадпарадкаванне
- Беларусы ў Мінску і Барысаве выступаюць супраць вайны.
- Беларусы паспяхова патрабуюць ад дэпутатаў, каб тыя выказалі сваё меркаванне на тэму вайны ва Украіне. Дэпутатка Валянціна Курсевіч адказала жыхарам Заслаўскай выбарчай акругі №77.
#сабатажпрацырэжыму
- Мінулай ноччу па станцыі Орша-Цэнтральная з рэлейнай шафы былі дэмантаваныя і «выкрадзеныя» 6 сігнальных трансфарматараў тыпу СОС2-50. У выніку з 21:36 да 03:00 выходны светлафор Н11Х не працаваў.
- BYPOL распавёў, як вядзецца «рэйкавая вайна» ў Беларусі.
- Bosch спынілі пастаўкі сваёй прадукцыі ў Беларусь. Гэта адзін з вынікаў кампаніі НАК «Ні цэнта на вайну!»
- Рада Еўропы сёння вырашыла прыпыніць усе кантакты з рэжымам з-за яго актыўнага ўдзелу ў вайне Расіі з Украінай на баку агрэсара. Прадстаўнікі рэжыму больш не змогуць прымаць удзел у сустрэчах Рады Еўропы ці яе органаў нават у якасці назіральнікаў.
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Святлана Ціханоўская ў ААН заклікала прызнаць Беларусь краінай пад часовай ваеннай акупацыяй Расіяй, прыцягнуць Лукашэнку да трыбунала ў сувязі з падзеямі ва Украіне і неадкладна адрэагаваць на катаванні ў турмах Беларусі і ўмовы ўтрымання палітвязняў.
- Цэнтр Беларускай салідарнасці тлумачыць, як беларускія ўцекачы з Украіны і Беларусі могуць атрымаць абарону і легалізавацца, а таксама ці будуць іх дэпартаваць з Польшчы (спойлер: не).
- Юрысткі ЦБС стварылі адкрыты ліст да польскіх дзярж. органаў, у якім тлумачаць, чаму беларусы, якія ўцяклі ад вайны ва Украіне, павінны атрымаць часовую абарону ў Польшчы. Сярод адрасатаў ліста прэм'ер-міністр Польшчы, міністэрства замежных спраў, кіраўнік Упраўлення па справах замежнікаў і іншыя важныя польскія інстытуты.
- Фонд BYSOL закупіў 600 жгутоў-турнікетаў, будуць адпраўленыя ў Першы добраахвотны мабільны шпіталь імя Міколы Пірагова, батальён Кастуся Каліноўскага і ва Усход SOS.
- Беларусы Лондана выступілі на мітынгу ў падтрымку Украіны і супраць вайны.
- Актывісты «DAPAMOGA», студэнткі-беларускі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта Нэлі, Віленская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі і Віленскі муніцыпалітэт адправілі ва Украіну рэанімабіль і машыну хуткай дапамогі.
#інфармацыйныфронт
- Антываенны стрым Анатоля Лябедзькі: у гасцях Аляксандр Класкоўскі і Яраслаў Раманчук.
- Чат-бот «Движение большинства» @CoordinationCouncilBot сёння заклікае людзей не толькі блакаваць прапаганду, але і распаўсюджваць інфармацыю і пасады з правільнымі наратывамі.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.