Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
- Беларусы польскага Шчэціна ў чарговы раз сабраліся ў цэнтры горада, каб падтрымаць украінцаў.
- Беларусы Варшавы выступаюць супраць вайны.
- Мінскі фатограф Аляксандр Зяньковіч застаўся ў Адэсе. Ён таксама зафіксаваў, як жыхары горада рыхтуюцца да абароны Адэсы.
- Беларусы далучыліся да кругласуткавай акцыі ўкраінцаў на мяжы Польшчы з Беларуссю па блакадзе фураў, якія едуць з Еўрасаюза.
- Беларусы Францыі арганізавалі акцыю салідарнасці з Украінай.
- Беларусы Гомеля – супраць вайны.
- Цэнтр Беларускай салідарнасці прапануе псіхалагічную дапамогу для людзей, якія ўцякалі ад вайны ва Украіне і маюць патрэбу ў першаснай псіхалагічнай дапамозе. Падрабязнасці тут.
- Мінчане Чкалаўскага мікрараёна выказваюць сваё меркаванне.
- Беларусы Бабруйска выказваюць падтрымку Украіне.
- Акцыя ў падтрымку Украіны і Беларусі ў Тбілісі.
- Беларусы Масквы выйшлі на вуліцу ў падтрымку Украіны і Беларусі.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.