• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Заява Святланы Ціханоўскай пра недапушчальнасць уварвання войскаў Беларусі ва Украіну

    22 сакавіка, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Нам паступае інфармацыя пра магчымае ўварванне войскаў Беларусі ва Украіну, і таму я звяртаюся да беларускіх вайскоўцаў.

    Я заяўляю:

    1. Аляксандр Лукашэнка ўжо здзейсніў дзяржаўную здраду, даўшы тэрыторыю Беларусі для расійскай агрэсіі супраць Украіны. Гэтая агрэсія супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі і з'яўляецца злачынствам, а таксама наўпрост супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Ён і ўсе службовыя асобы, якія садзейнічаюць агрэсіі, немінуча паўстануць перад судом і панясуць пакаранне за дзяржаўную здраду, а ў выпадку ўварвання ва Украіну – і за ваенныя злачынствы.

    2. Уварванне беларускай арміі ва Украіну – гэта крок з незваротнымі наступствамі. Ён стане ганебнай плямай на адносінах з украінскім народам і яшчэ больш ізалюе беларусаў ад знешняга свету – аж да жалезнай заслоны, за якой Беларусь не будуць разглядаць як самастойную дзяржаву, а жыццё ў краіне прыйдзе да галечы.

    3. Усе, хто аддасць загад пра ўварванне войскаў Беларусі ва Украіну, незалежна ад пасады і воінскага звання, паўстануць перад трыбуналам.

    4. Усе, хто выканае гэты заведама злачынны загад, будуць адказваць перад законам.

    5. Ваеннаслужачыя і любыя службовыя асобы, якія адмовіліся выконваць злачынныя загады, вызваляюцца ад адказнасці за невыкананне такіх загадаў. Права не выконваць заведама злачынныя загады гарантаванае Законам. Зафіксаваць сваю нязгоду з загадам можна прамым дзеяннем – склаўшы зброю.

    6. Ваеннаслужачыя, службовыя асобы і грамадзяне Беларусі, якія любымі даступнымі спосабамі прадухілілі выкананне злачынных загадаў, вызваляюцца ад адказнасці.

    7. Ваеннаслужачыя, якія пакінулі поле бою або якія здаліся ў палон ва Украіне, вызваляюцца ад адказнасці.

    Загад увесці войскі ва Украіну – гэта не толькі загад адправіць на верную смерць вайскоўцаў нашай краіны, але і загад усім нам, беларусам, адмовіцца ад незалежнасці і сваёй будучыні».

    Апошнія навіны