Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Фонд BYSOL адправіў два эвакуацыйныя джыпы ва Украіну. Машыны адправіліся разам з гуманітарным грузам, за які фонд дзякуе Maximilian Juščišen і ўсім літоўцам, беларусам і ўкраінцам, якія дапамаглі сабраць груз для канвою.
- Беларусы з Мінска, Гомеля, Жлобіна адправілі гуманітарную дапамогу жыхарам памежнай украінскай вёскі. На ўмовах ананімнасці адзін з валанцёраў расказаў журналістам як гэта было.
- Free Belarus Center і ініцыятыва FreeShop Partyzanka сабралі чарговы гуманітарны груз для Украіны, які заўтра будзе адпраўлены ў адзін з валанцёрскіх цэнтраў і ваенны шпіталь. Адзенне, абутак, коўдры і падушкі, сродкі гігіены, медыкаменты, а таксама 20 інвалідных вазкоў ад беларускага аб'яднання RAZAM і Haus der Statistik Berlin.
- Беларускія медыкі выратавалі ўкраінскую дзяўчынку, якая атрымала цяжкае параненне ў галаву.
#сабатажпрацырэжыму
- З сённяшняга дня дыпламатычным і дзяржаўным службоўцам Расіі і Беларусі забаронены ўваход у памяшканні Еўрапарламента.
- Жанчына выйшла з антываенным лозунгам у Мінску на Камароўскім рынку.
#інфармацыйныфронт
- Анатоль Лябедзька правёў чарговы антываенны стрым: у эфіры прынялі ўдзел кіраўнік НАК Павел Латушка і дэпутат Вярхоўнай Рады Андрэй Асадчук.
- Кіраўнік Гомельскай абласной пошукавай грамадскай арганізацыі «Памяць Айчыны» Ігар Свірыдзенка, які займаецца пошукам і ўшанаваннем памяці воінаў Вялікай Айчыннай вайны, выступіў з асуджэннем ваеннай агрэсіі Расіі ў дачыненні да Украіны.
- «Честные люди» расказваюць, як беларусы могуць звярнуцца да дэпутата, каб той выказаў сваё меркаванне пра вайну ва Украіне: поўная інструкцыя па пісьмовым звароце да дэпутатаў, як датэлефанавацца на гарачую лінію, як патрапіць на сустрэчу.
- Беларусы Бараўлянаў ведаюць, што кожны злачынец адкажа за свае злачынствы.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.