24 сакавіка a 18 гадзіне па Мінску (17:00 па Вільні і Кіеву, 16:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўны вебінар з сінхронным перакладам на тэму Дня Волі.
Мадэратарка:
– Алена Карасцялёва, прафесарка міжнароднай палітыкі. Дырэктарка Цэнтра глабальнай Еўропы.
Спікеры:
– Таццяна Шчытцова, прадстаўніца Офіса Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы;
– Прафесар Дэвід Марплз, ганаровы прафесар гісторыі Альбертскага ўніверсітэта;
– Вольга Онух, дацэнтка палітыкі Манчэстэрскага ўніверсітэта;
– Алена Гапава, прафесарка кафедры сацыялогіі Універсітэта Заходняга Мічыгана;
– Вераніка Лапуцка, навуковая супрацоўніца ў «Eurasian States in Transition Research Center».
Падчас вэбінара абмяркуюць значэнне Дня Волі для беларускай ідэнтычнасці і калектыўнай памяці:
- Як можа выглядаць сёлетні Дзень Волі ў Беларусі і як трансфармуецца яго значэнне ва ўмовах вайны Расіі супраць Украіны?
- Якія ўяўленні пра незалежнасць і суверэнітэт краіны ёсць у калектыўнай памяці і грамадскіх меркаваннях беларусаў?
- Наколькі трывалыя гэтыя ідэі і як яны могуць дапамагчы захаваць незалежнасць Беларусі ў такі складаны час?
Гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца падчас экспертнай дыскусіі, арганізаванай сумесна Даследчым цэнтрам Офіса Святланы Ціханоўскай і Оксфардскай абсерваторыяй па Беларусі пры падтрымцы праекта GCRF COMPASS.
Дыскусія адбудзецца ў aнлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца па спасылцы. Сінхронны пераклад на беларускую будзе даступны толькі ў Zoom.
Глядзець на YouTube можна тут.