На сустрэчы Ціханоўская расказала паслу Украіны ў Літве Пятру Бешту пра Беларускі Антываенны Рух і сітуацыю на мяжы, таксама яны абмеркавалі беларускі добраахвотніцкі батальён імя Каліноўскага, які абараняе Кіеў, і магчымасць дастаўкі гуманітарнай дапамогі ва Украіну.
Ціханоўская расказала і пра іншыя ініцыятывы беларусаў, якія дапамагаюць Украіне – напрыклад, пра тэлеграм-канал «Беларускі гаюн», які збірае інфармацыю пра дыслакацыю войскаў. Яна адзначыла працу тысячаў беларускіх валанцёраў ва Украіне і гераізм партызанаў, чыгуначнікаў і Кіберпартызанаў, якія сваёй працай блакуюць перамяшчэнне расійскай ваеннай тэхнікі ў Беларусі.
Ціханоўская падзякавала паслу за тое, што ён сёння далучыўся да акцыі ўскладання кветак да магілы Кастуся Каліноўскага ў Вільні, і выказала веру ў агульную перамогу абодвум нашым народам.