Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#сабатажпрацырэжыму
- Хроніка «рэйкавай вайны»: вядома не менш за 12 выпадкаў, калі партызаны выводзілі са строю абсталяванне, з-за чаго эшалоны з расійскай ваеннай тэхнікай не маглі прасоўвацца ў бок мяжы.
- Кіраўнік «Укрзалізници» Аляксандр Камышын заявіў, што дзякуючы працы сумленных беларускіх чыгуначнікаў і партызанаў спыніліся чыгуначныя камунікацыі паміж Беларуссю і Украінай.
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Фонд BYSOL адправіў яшчэ адзін джып ва Украіну. Сродкі на аўтамабіль сабралі беларусы.
- Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з прэм'ер-міністрам Латвіі Артурсам Крыш'янісам Карыньшам пра візы і гуманітарную дапамогу для беларусаў. Латвія працягне выдачу візаў для беларусаў, асабліва тых, хто ратуецца ад рэпрэсіяў. Іншыя вынікі – тут.
#непадпарадкаванне
- Беларускі Хельсінскі Камітэт падрыхтаваў адказы на пытанні пра мабілізацыю. Вы можаце напісаць ім і задаць пытанне пра любы юрыдычны аспект і што рабіць, калі прызываюць на вайну. На ўсе пытанні адказвае кваліфікаваная каманда юрыстаў. Адказы тут: https://belhelcom.org/be/news/mobilizaciya-otvety-na-voprosy
- Беларусы Дражні ведаюць, што злачынцы адкажуць за свае злачынствы.
- Жанчына выйшла з антываенным плакатам на мінскую Камароўку (на фота).
#інфармацыйныфронт
- Антываенны стрым Анатоля Лябедзькі: у гасцях Барыс Цылевіч і Яўген Красулін.
- Прайшла прэс-канферэнцыя беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага.
- У новым выпуску «Жизнь-малина» шэсць беларусаў, якія свядома засталіся ва Украіне, каб дапамагчы ў барацьбе з расійскай агрэсіяй, распавялі, чаму гэтая вайна і беларусаў таксама.
- У Кіеве з'явіліся білборды з выявай беларускага батальёна Кастуся Каліноўскага, які абараняе Кіеў. Яго задача – паказаць украінцам, што беларусы змагаюцца на баку Украіны.
- На Платформе Салідарнасці дададзеныя актуальныя ініцыятывы дапамогі беларусам – па краінах. Каб атрымаць дапамогу ці далучыцца да камандаў і дапамагаць іншым – пераходзьце па спасылцы https://belarusplatform.org/actual і выбірайце патрэбную ініцыятыву.
- Прадстаўніца Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі доктарка філасофскіх навук Таццяна Шчытцова звярнулася да бацькоў і настаўнікаў: «Я заклікаю вас: не дазваляйце рэжыму здзекавацца з дзяцей і падвяргаць іх апрацоўцы прапагандыстаў».
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.