• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з прэм’ер-міністрам Латвіі Артурсам Крыш’янісам Карыньшам пра візы і гуманітарную дапамогу для беларусаў

    19 сакавіка, 2022

    Вынікі:

    • Прэм'ер запэўніў, што Латвія адрознівае беларускі народ і рэжым у Беларусі, і разумее, што беларусы змагаюцца супраць рэжыму, які стаў яшчэ і су-агрэсарам у вайне супраць Украіны.
    • Абмеркавалі, што Латвія працягне выдачу візаў для беларусаў, асабліва тых, якія ратуюцца ад рэпрэсій.
    • Ціханоўская ўзняла пытанне гуманітарнай дапамогі для беларусаў, якія знаходзяцца ва Украіне, а таксама для беларускіх валанцёраў і грамадскіх ініцыятыў, якія працуюць ва Украіне.
    • Абмеркавалі лібералізацыю прыёму рэпрэсаваных працоўных з Беларусі на працу ў Латвіі, варыянты падтрымкі рэлакаваных беларускіх НДА, прыватных кампаній, грамадскіх ініцыятываў і СМІ.
    • Ціханоўская заклікала працягнуць праграму для рэлакацыі сумленных беларускіх бізнесаў, якія не падтрымлівалі рэжым.
    • Абмеркавалі падтрымку медыяў. Бліжэйшым часам у Латвіі плануе адкрыць офіс Радыё Свабода, а таксама Школа Эканомікі ў Рызе працягне адукацыйныя праграмы для журналістаў-расследавальнікаў.
    • Ціханоўская папрасіла прэм'ера разглядзець магчымасць спынення імпарту алкагольнай прадукцыі з Беларусі, а таксама закрыць шчыліны, якія выкарыстоўваюць набліжаныя да рэжыму кампаніі для абыходу санкцый праз Латвію.

    На відэа – фрагмент абмеркавання пытанняў візаў і суверэнітэту Беларусі:

    Ціханоўская: «Дзякуй за вашыя словы пра падтрымку візаў для беларусаў, таму ў чат-боце Офіса беларусы вельмі часта пытаюцца пра гэта.

    Што тычыцца сітуацыі ў Беларусі, мы разглядаем сваю краіну – як тую, якая знаходзіцца пад часовай ваеннай акупацыяй. Я ўпэўненая, Лукашэнка не мае ўплыву на рашэнні пра ваенную актыўнасць. Адзіная рэч, якую ён зараз кантралюе, – гэта рэпрэсіі супраць беларусаў. І, вядома, наша незалежнасць зараз пад пагрозай.

    Таму мы выступаем за вывад расійскіх войскаў з нашай тэрыторыі. І вельмі важна падзяляць: Лукашэнка – агрэсар. Не беларусы, не Беларусь, а адзін чалавек, які захапіў уладу і нясе адказнасць за тое, што ўцягнуў нас у гэтую вайну».

    Апошнія навіны