З пачатку вайны ва Украіне на сайце Платформы Салідарнасці Belarusplatform.org (якая збірае верыфікаваныя Офісам Ціханоўскай праекты) дададзеныя ініцыятывы, якія ў межах Антываеннага Руху дапамагаюць беларусам у розных краінах і:
– эвакуююць людзей з гарадоў Украіны;
– збіраюць гуманітарную дапамогу;
– падтрымліваюць беларускіх добраахвотнікаў;
– дапамагаюць з экстраным выездам з Беларусі, Расіі, Украіны;
– забяспечваюць інфармацыйную падтрымку уцекачоў;
– праводзяць юрыдычныя кансультацыі;
– дапамагаюць рассяліць уцекачоў.
Каб атрымаць дапамогу ці далучыцца да камандаў і дапамагаць іншым – пераходзьце па спасылцы https://belarusplatform.org/actual/ і выбірайце патрэбную ініцыятыву.
Інфармацыя будзе абнаўляцца. Калі вы дапамагаеце і хочаце патрапіць у спіс, напішыце ў чат-бот @AskOffice_Bot.