Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- У жніўні 2020 года 16-гадовага Цімура Міцкевіча катавалі сілавікі, пасля чаго ён апынуўся ў коме. Яго маці памерла, не вытрымаўшы таго, што адбывалася. Падлетак змог уцячы з бальніцы, дзе за ім было ўсталявана назіранне сілавікоў. Цяпер Цімур Міцкевіч абараняе Украіну.
- Валер Кавалеўскі з камандай паехаў ва Украіну, каб працаваць над пастаянным офісам дэмсілаў у Кіеве. Ва ўкраінскую сталіцу яны даставяць гуманітарны груз для беларускіх добраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну.
- Цэнтр Беларускай Салідарнасці аказвае бясплатную дапамогу для беларусаў і ўкраінцаў: юрыдычную, псіхалагічную і з пошукам часовага жытла. Падрабязнасці тут.
- Беларус са Швецыі ахвяраваў батальёну Каліноўскага свой аўтамабіль. Народнае пасольства Беларусі ў Швецыі і таварыства Беларусы Швецыі арганізавалі тэрміновы збор на закупку кансерваў, пратэінавых батончыкаў і іншых неабходных рэчаў. За 3 дні было сабрана амаль 20000 шведскіх крон. Аўтамабіль і прадукты адправяцца ва Украіну на гэтым тыдні.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнні расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 19 красавіка: частка 1, частка 2, частка 3.
- Таксама канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 19 красавіка: дэпутат заяўляе, што ва Украіне нібыта ёсць нацысты, з якімі «трэба разабрацца».
#інфармацыйныфронт
- Антываенны стрым Анатоля Лябедзькі: у гасцях Валер Карбалевіч і Яраслаў Раманчук, якія распавялі пра шантаж Лукашэнкі, эканамічныя «хацелкі» Галоўчанкі і суворую беларускую рэчаіснасць.
- Каардынатарка ініцыятывы Free Belarus Center Паліна Бродзік распавяла пра тое, як ініцыятыва дапамагае беларусам і ўкраінцам – ад пачатку вайны яны вывезлі з краіны больш за 3,5 тысячы чалавек.
- Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да беларускіх вайскоўцаў, якія змагаюцца на баку Украіны: «Перамога Украіны важная і для вызвалення Беларусі».
- «Честные люди» заклікаюць беларусаў скарыстацца Вялікаднем, каб паразмаўляць са сваімі старэйшымі сваякамі і расказаць ім праўду, дапамагчы ім скарыстацца інтэрнэтам і атрымаць сумленную інфармацыю. Падрабязнасці – тут.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.
#BelarusWithUkraine