21 красавіка, у 17:00 Даследчы цэнтр Офіса Святланы Ціханоўскай, Оксфардская абсерваторыя па Беларусі і GLOBSEC think tank сумесна з грамадскай арганізацыяй «Ecohome» (Беларусь) правядуць вэбінар, дзе абмяркуюць што адбываецца на АЭС Украіны падчас вайны, як павінны мяняцца падыходы да рэгіянальнай бяспекі і як павінны дзейнічаць палітыкі і грамадзянская супольнасць у Беларусі, Украіне і іншых краінах перад абліччам новых радыяцыйных пагрозаў.
- Спікеры:
– Таццяна Новікава – актывістка, спецыялістка па ўстойлівым развіцці, Беларуская антыядзерная кампанія «Ecohome»;
– Дэвід Марплз – заслужаны прафесар гісторыі Універсітэта Альберты;
– Аляксей Пасюк – намеснік дырэктара экалагічнай грамадскай арганізацыі «Экодіа»;
– Доктар Эгле Рындзевічутэ – Кінгстанскі ўніверсітэт, Лондан.
- Мадэратарка:
– Алена Кудзько – віцэ-прэзідэнтка GLOBSEC і дырэктарка Інстытута палітыкі GLOBSEC.
Дыскусія будзе праходзіць у анлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел – рэгіструйцеся па спасылцы. Сінхронны пераклад на беларускую мову будзе даступны ў Zoom.
Таксама вы можаце сачыць за дыскусіяй у прамым эфіры праз YouTube-канал Даследчага цэнтра Офіса Святланы Ціханоўскай.