• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 12 красавіка

    12 красавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    #непадпарадкаванне

    • Героі батальёна Кастуся Каліноўскага працягваюць адстойваць незалежнасць Украіны.
    • Жыхары мікрараёна Лошыца ​​выступаюць супраць вайны.

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларускі дапамагаюць жанчынам, якія сутыкнуліся з сексуальным гвалтам падчас вайны, і збіраюць сродкі на іх рэабілітацыю. Толькі за адзін тыдзень збор перавысіў больш за 35 тысяч еўра.
    • Фонд «Дыялог» адкрыў у Беластоку дом для ўкраінскіх уцекачоў, куды на днях ужо пераехалі некалькі жанчынаў з дзецьмі. Акрамя бясплатнага пражывання і харчавання, усім ім будзе нададзеная псіхалагічная дапамога.
    • Фонд медыцынскай салідарнасці Беларусі разам з Мальтыйскай службай дапамогі арганізавалі вялікую пастаўку лекаў ва ўкраінскую бальніцу Палтаўскай вобласці.
    • Кампанія «EPAM» анансавала адкрыццё фонду EPAM Ukraine Assistance Fund, сродкі з яго будуць перадаваць дабрачынным арганізацыям, якія аказваюць дапамогу пацярпелым ад вайны украінцам.
    • Цэнтр Беларускай Салідарнасці ў Варшаве ладзіць сустрэчу, на якой можна будзе сплесці маскіровачныя сеткі для байцоў ва Украіне.
    • BYSOL працягвае падтрымліваць Украіну і паведамляе пра тое, што на днях былі паспяхова дастаўленыя яшчэ 3 пікапы для вайскоўцаў у Кіеве.
    • Беларуска з Сан-Францыска стварае адзенне з прынтамі ўкраінскай мастачкі і перанакіроўвае грошы ад продажаў у дапамогу Украіне
    • Беларускія стэндап-комікі правялі дабрачынныя канцэрты ў Польшчы і сабралі 1200$, якія пералічаць у падтрымку Украіны.

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Апошнія навіны