Сёння кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай Валер Кавалеўскі і яго каманда перадалі батальёну Кастуся Каліноўскага транспарт, рыштунак і гуманітарную дапамогу, якія прывезлі з Літвы.
«Мы ўпэўненыя, што гэтыя машыны добра паслужаць у справе абароны Украіны і вызвалення Беларусі. Усё гэта стала магчымым дзякуючы падтрымцы неабыякавых беларусаў. Салідарнасць нашая галоўная зброя», – дадаў Валер Кавалеўскі.
На гэтым відэа Валер Кавалеўскі расказвае пра тое, як каманда дабіралася да Украіны і якія працоўныя сустрэчы плануюцца ў Кіеве.