Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 20 красавіка: частка 1, частка 2, частка 3.
- Таксама канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 20 красавіка: прапагандысты заяўляюць, што «Беларусь уцягваюць у вайну», а ва Украіне «неабходна разбурыць наступствы прамывання мазгоў і ўплыву калабарацыянісцкай ідэалогіі».
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Беларускі фонд медыцынскай салідарнасці, фемінісцкая ініцыятыва #дамаудобнаявбыту, і актывісткі стварылі кіраўніцтва для дапамогі жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту падчас вайны, акупацыі, у турме. Спампаваць можна на ўкраінскай і рускай мовах.
- Беларусы Лондана выйшлі ў падтрымку Украіны.
- Ініцыятыва ДАР сумесна з арганізацыяй Дапамога сабралі і адправілі пасылку з неабходнымі рэчамі беларусам-абаронцам Адэсы.
- Фонд BYSOL эвакуяваў беларуса, які займаўся бегам і «маляваў» GPS-карцінкі, прабягаючы розныя маршруты. У ягоным актыве Пагоня, «не вайне» ды іншыя выявы ў падтрымку беларусаў і ўкраінцаў.
- Кіраўнік Беларускага крызіснага цэнтра ў Львове Аляксей Францкевіч распавёў «Салiдарнасцi», як беларусы дапамагаюць украінцам з пачатку вайны.
- Беларусы Швецыі працуюць на складах выдачы гуманітарнай дапамогі ўкраінцам. У тым ліку яны дапамагаюць з перакладам.
#інфармацыйныфронт
- Антываенны стрым Анатоля Лябедзькі: у гасцях Валер Кавалеўскі і дэпутат Вярхоўнай Рады Сяргей Собалеў, якія расказваюць пра бітву за Данбас і навіны з Кіева.
- Беларуская оперная спявачка Маргарыта Ляўчук праспявала песню «Ой у лузі червона калина», якая стала «сімвалам стойкасці і мужнасці ўкраінскага народа перад расійскай агрэсіяй».
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.
#BelarusWithUkraine